Вітаем Вас на афіцыйным сайце
Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа!
 

Наш тэатр існуе ў Віцебску ўжо амаль 90 год, стаіць на неверагодна значным месцы - Альгердавай гары і цешыць Віцебскага гледача, а таксама і гасцей з іншай мясцінкі творамі тэатральнага мастацтва на роднай мове. У рэпертуары Коласаўскага тэатра спектаклі разнастайных жанраў: ад іранічнай мілай драмы да сучаснай прыпавесці і трагігратэску. У тэатры з ахвотаю ставяцца пастаноўкі як паводле беларускіх, гэтак і замежных аўтараў, як класічная, гэтак і сучасная драматургія. Тэатр мае тры пляцоўкі: вялікую сцэну, тэатральную гасцёўню і малую эксперыментальную сцэну. Штогод у Коласаўскім тэатры ладзіцца фестываль сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр». Коласаўцы бяруць актыўны ўдзел у гастролях ды фестывалях і заўжды адкрытыя да творчага супрацоўніцтва.

 
Знаёмцеся з сайтам і завітвайце на нашыя спектаклі!
 

 

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка