БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 30 сакавіка 1964 года ў вёсцы Чапялі Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
З 1981 па 1985 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1985 па 1986 год працавала ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ.
З 1986 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
|
|
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Козачка («Як Воўк мамай быў» В.Ткачова) – Другая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна) – Марыя Апанасаўна, маці Багдановіча («Калісь глядзеў на сонца я...» - аповяд пра Максіма Багдановіча) – спадарыня Проціч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) – Раксана («Самая жаданая» паводле п’есы С.Гіргеля «Самая-самая» па матывах французскай драматургіі) – Клара, служанка Фінэі («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі) - Людміла, жонка Івана («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Раскас») - Прадавачка («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Боцікі») - Шыпучына Таццяна Аляксееўна («Смешныя людзі» паводле аднаактовых п'ес-жартаў А.Чэхава) - Яна («Асенні rock'n'roll» паводле п'есы М.Хейфеца «Rock'n'roll на заходзе сонца») - Віялета («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)
Занятая ў музычна-паэтычных вечарах «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…», «Не искушай меня без нужды…», «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...» , у музычным вечары «Душэўная размова».
Разам з артысткай Святланай Жукоўскай паставіла шэраг музычна-паэтычных вечароў і спектакляў на камернай сцэне:
– «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…» – «Не искушай меня без нужды…» – «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...» – «Калісь глядзеў на сонца я...» (аповяд пра Максіма Багдановіча) – «Я счастлива теперь…» - «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно»
|
УЗНАГАРОДЫ
2011 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2014 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
|
|
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Наста («Несцерка» В.Вольскага) – Марыся («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча) – Асоль («Ветразі» паводле аповесці А.Грына «Пунсовыя ветразі») – Б’янка («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра) – Джэйн («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» па п'есе Р.Куні «№13») – Яна («Так знікае каханне» - фантазіі па Т.Кантару) – Надзя, Верачка («Плошча Перамогі» А.Паповай) – Верачка («…Таму што люблю…» А.Паповай) – Годл («Памінальная малітва» Р.Горына) – Жаклін («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера) – Дзяўчына («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука) – Ірына («Аднакласнікі» Ю.Куліка) – маці Олі («Шышок» А.Аляксандрава) – Дораці Дэбні («Перабор» Х.Бергера) – Ганна («Ліфт» Ю.Чарняўскай) – Снягурка, Люда, голас Каці («Што баліць?» Л.Агулянскага) – Служанка («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі) – мадмуазель Русэ («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка») – Клэр («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага) – Людміла Сяргееўна («Афінскія вечары» П.Гладзіліна) – Дар’я («Жарты» («Мікітаў лапаць» М.Чарота) – Марыя («Цень думкі нашай...» паводле твораў Ф.Аляхновіча)
Была занятая ў музычна-паэтычным вечары «Я счастлива теперь…», у музычным вечары «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» (галоўны адміністратар Сняжана Віктараўна).
РОЛІ Ў КІНО
- Зоя Анатольеўна («Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар’я», фільм 5-ы «Справа аб паралельных светах» (2009) - «Суд» (13-я серыя «Прызнаць невінаватым» (2009, эпізод) - «Сапраўднае жыццё» (2010, эпізод) - Загадчыца рэгістратуры («Жураў-2» (13-я серыя «Невінаватыя» (2010) - «Тры словы аб прабачэнні» («Думай, пра што кажаш» (2012, эпізод) - «Водар шыпшыны» (2014, эпізод) - Лідзія Волкава («Народная», 2018) - Наталля («Некалькі крокаў да кахання», 2018)
|
Добавить комментарий