Святлана АКРУЖНАЯ
Артыстка
Народная артыстка Беларусі
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Уладальніца медаля і ордэна Францыска Скарыны,
прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка»
|
Тэатр без барацьбы існаваць не можа. Мы – дзеці аднаго Бога, і ён любіць усіх: і благіх, |
БІЯГРАФІЯ Нарадзілася 26 студзеня 1947 года ў горадзе Чарнаўцы (Украіна). З 1965 па 1969 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс прафесара Д.А. Арлова). З 1969 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. У 1997 годзе зняты дакументальны фільм «Святлана» (рэжысёр А.Трафіменка). У 1997-1998 гадах прызнана «Жанчынай года» Міжнародным біяграфічным цэнтрам (Кембрыдж, Англія). У 2000-2004 гадах з’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. У 2001-2002 гадах біяграфія С.Акружной занесена ў даведнік «Хто ёсць хто ў Беларусі». У 2002-2004 гадах біяграфія С.Акружной размешчана ў міжнароднай энцыклапедыі «Хто ёсць хто. Дзелавы свет СНД». У 2003 годзе выдадзена аўтабіяграфічная кніга Святланы Акружной «Жыццё пражыць – і толькі б сэрца не разбілася». У 2004 годзе прызнана Амерыканскім біяграфічным інстытутам «Жанчынай года–2004». У 2004-2008 гадах паўторна абраная членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (намеснік старшыні камітэта па сацыяльных пытаннях). Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра. Уваходзіць у склад Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын і Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Актыўна працуе над стварэннем музея тэатра ў Віцебску. |
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ – Джулія («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)
|
|
УЗНАГАРОДЫ 1976 – ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР». 1990 – дыплом «За лепшую жаночую ролю» Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія) - Франка ў спектаклі «Хам» Э.Ажэшкі. 1991 – лаўрэат прэміі прафсаюзаў БССР за ролю Франкі ў спектаклі «Хам» Э.Ажэшкі. 1991 – ганаровае званне «Народны артыст Беларусі». 1996 – лаўрэат прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка «За мацярынскую мужнасць». 1997 – медаль Францыска Скарыны. 2001 – Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 2002 – Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2003 – Падзяка Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. 2004 – дыплом «За лепшую жаночую ролю» Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (Брэст) – Лаура ў спектаклі «Бацька». 2005 - Міжнародная «Прэмія міру» Амерыканскага біяграфічнага інстытута. 2006 – прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». 2007 – ордэн Францыска Скарыны. 2011 - Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 2016 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2017 - Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2019 - Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». |
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ – Анютка («Улада цемры» Л.Талстога) РОЛІ Ў КІНО – Алена («Запыт» («Другая восень»), 1971) |
|
ПУБЛІКАЦЫІ 1. «Всё прожить – и чтобы сердце не разбилось» С.Окружной. – Минск: Харвест, 2003, 288 с. |
ГАЛЕРЭЯ |
||
|
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Добавить комментарий