НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – ГОМЕЛЬСКІ ГАРАДСКІ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР

19 і 20 кастрычніка 2021 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра. Для віцебскага гледача будуць прадстаўлены дзве вячэрнія пастаноўкі для дарослых і адзін дзённы спектакль для дзяцей.

19 кастрычніка
19:00

Антон Чэхаў
ДЗЯДЗЯ ВАНЯ
Трагікамічныя сцэны з вясковага жыцця

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

 

 

Ці можа адзін чалавек змяніць свет усярэдзіне і вакол адной сям'і, калі сям'я гэтага не хоча? П'еса «Дзядзя Ваня» напісана больш за сто гадоў таму, але дзіўна востра гучыць у нашы дні. Героі гэтай п'есы, як і іншых у Чэхава, шмат кажуць, шмат думаюць, шмат спрачаюцца. Але ў спрэчцы не нараджаецца праўда. І не можа нарадзіцца, таму што гэта спрэчка-змаганне «старога» жыцця з «новым», у якой ніхто не чуе адно аднаго, але ахвотна знаходзяцца вінаватыя. У выніку раздражняльны фактар знікне, адновіцца звыклы, руцінны парадак, але здарэнні пакідаюць на ўсім адбітак трагічнасці, таму што з жыцця гэтых людзей назаўжды пойдзе надзея на лепшае, асэнсаванае існаванне.

Чэхаў – адважны і пранізлівы аўтар. Лёс яго герояў – гэта лёс цэлага пакалення, што зрабіла гібенне сваёй зонай камфорту. Што можа быць больш пакутлівым за пытанні пра сэнс уласнага жыцця самому сабе? І што можа быць страшней, калі ўсведамляеш, што нічога ўжо няможна змяніць?..

Рэжысёр-пастаноўшчык Віталь Краўчанка. Мастак-сцэнограф Крысціна Баранава. Мастак па касцюмах Таццяна Лісавенка. Кампазітар Валерый Кандрацьеў. Мастак па святлу Андрэй Камароў. Гукарэжысёр Вадзім Нацвалаў.

Ролі выконваюць Сяргей Чугай (Аляксандр Серабракоў, адстаўны прафесар), Валерыя Лагута (Алена, яго жонка), Ірына Чарняўская (Соня, яго дачка ад першага шлюбу), Галіна Анчышкіна (Марыя Васільеўна Вайніцкая, удава тайнага дарадцы, маці першай жонкі прафесара), Яўген Хромаў (Іван Вайніцкі, яе сын), Павел Канёк (Міхаіл Астроў, доктар), Яраслаў Кубліцкі (Ілля Цялегін, прымак), Наталія Задорына (Марына, нянька).

Спектакль «Дзядзя Ваня» прымаў удзел у Тэатральным тыдні «М.@rt.кантакт.by-2021» па старонках Міжнароднага моладзевага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» (г.Магілёў).

Прэм’ера адбылася 6 жніўня 2020 года. Працягласць спектакля – 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 14+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Больш фота – на сайце гомельскага тэатра.

20 кастрычніка
19:00

Альберт Гёрні
СІЛЬВІЯ
Рамантычная камедыя

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

 

Звычайная шлюбная пара. Дзеці раз'ехаліся. У Кейт любімая работа і Шэкспір. У Грэга крызіс сярэдняга ўзросту з пытаннямі пра жыццё. Усё ідзе сваім парадкам. Але раптам у жыцці Грэга з'яўляецца яна — Сільвія. Прыгожая, жывая, загадкавая, яна сваім раптоўным з'яўленнем проста выцясняе з жыцця Грэга руціну… і жонку. Змаганне паміж старым і новым, жонкай і новым імкненнем перарастае ў вайну не на жыццё, а на смерць. І Грэгу давядзецца выбіраць… Здавалася б, гаворка пра звычайны любоўны трохкутнік, калі б не адно але: Сільвія – сабака, якога Грэг падабраў на вуліцы і які так змяніў яго жыццё. Урэшце Грэг робіць свой выбар…

Пераклад з англійскай мовы ажыццявіў Сяргей Таск. Рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Пятровіч. Мастака-сцэнограф Андрэй Меранкоў. Мастак па касцюмах Таццяна Лісавенка. Харэограф Варвара Каменская. Дызайнер па святлу Сямён Давыдзенка.

Ролі выконваюць Дзіяна Возчыкава (Сільвія), Яўген Хромаў (Грэг), Ліза Астрахава (Кейт), Павел Канёк (Том Кошак), Наталля Голубева / Ірына Шапецька (Філіс), Ірына Чарняўская (Лэслі).

Прэм’ера адбылася 10 снежня 2020 года. Працягласць спектакля – 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Больш фота – на сайце гомельскага тэатра.

19 і 20 кастрычніка гомельскія артысты прапануюць для дзяцей казку «Давай гуляць!» па п’есе Аксаны Розум. Прэм’ера спектакля адбылася 28 верасня 2019 года.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Валерыя Лагута і мастак-пастаноўшчык Людміла Шоман распавядуць гісторыю пра дзень нараджэнне Гузіка. Для гэтага свята яна спякла торт і марыць пачаставаць ім лепшага сябра. Але як яго адшукаць? Магчыма, лепшы сябар – гэта бравы індзеец Трапнае Вока?

Ці нясмелы хлапчук у акулярах? А можа, нешта чароўна-жахлівае, вельмі падобнае на прывід? Героі казкі «Давай гуляць!» адважна адпраўляюцца на пошукі. Падчас прыгоды ім даводзіцца ратаваць не толькі торт, але і адно аднаго. Яны ездзяць на машыне, робяцца следапытамі, ледзь не тонуць у рацэ і здзяйсняюць геройскія ўчынкі… І ўсё для таго, каб зразумець: сапраўдныя сябры заўсёды былі побач!

Ролі выконваюць Дзіяна Возчыкава (Гузік), Ірына Шапецька (Прывід), Віктар Тулупаў (Батанік), Яраслаў Кубліцкі (Трапнае Вока).

Час паказу спектакляў – 11:00 і 13:00.

Працягласць – 45 хвілін. Узроставае абмежаванне – 3+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Больш фота – на сайце гомельскага тэатра.

Чакаем вас на спектаклях
Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка