УВАГА! ЗАМЕНА СПЕКТАКЛЯЎ ПАДЧАС ГАСТРОЛЯЎ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА Ў ВЕРАСНІ

22-23 верасня на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Госці з горада на Дняпры пакажуць спектаклі для дарослых і дзяцей.
У сувязі з хваробай артыстаў замест заяўленых раней спектакляў «Бяда ад пяшчотнага сэрца» і «Я бяру гэтага хлопца» адбудзецца паказ КАНЦЭРТА-ЖАРТА ў выкананні ансамбля «Экспромт-Класіка-Квартэт» і
паказ сучасных вадэвіляў «СПАДАРЫ, ТАВАРЫШЫ, СВОЛАЧЫ і ДАМЫ» Віктара Ляпіна.
Набытыя раней квіткі на гастрольныя спектаклі застаюцца сапраўднымі. Адміністрацыя тэатра імя Якуба Коласа выказвае прабачэнні за прынесеныя нязручнасці.

22 верасня, 19:00
КАНЦЭРТ-ЖАРТ

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)

 

Розум – гэта хлеб, які насычае; жарт – гэта спецыя, што выклікае апетыт! (К.Л.Бернес, нямецкі публіцыст і пісьменнік, адзін са стваральнікаў жанру фельетона).

«Канцэрт-жарт» – гэта ўнікальны творчы праект тэатра, у якім на працягу вечара паміж канцэртавымі нумарамі ансамбля «Expromt-Klassik-Quartett» будуць гучаць жарты, вясёлы смех, анекдоты і незвычайныя кур'ёзныя гісторыі. Артысты развеюць звыклыя зманы пра класічную музыку і падораць гледачам зарад бадзёрасці і добрага настрою на доўгі час.

 

У канцэртнай праграме прагучаць перліны музычнай класікі: «Поле» (А. Шнітке), «Тры кантрданса» (І. Казлоўскі), «Жарт» (І.С.Бах), «Каціны дуэт» (Д.Расіні), а таксама музыка са спектакляў Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Давайце ж дазволім сабе гэту раскошу – у выдатны восенькі вечар жартаваць, смяяцца, цешыцца добрай музыкай у выкананні ансамбля «Expromt-Klassik-Quartett», які, дарэчы, канцэртам-жартам адзначае сваё 20-годдзе.

Рэжысёр – Васіль Галец. Аўтар сцэнара і аранжаванняў – Надзея Мілаванава. Вядоўцы – Васіль Галец і Аляксандр Палішчук. Вядоўца-эксперт – Галіна Лабанок.

Выконвае канцэрт-жарт ансамбль класічнай і сучаснай музыкі «Экспромт-Класіка-Квартэт» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатр у складзе: Людміла Барэйша  (фартэпіяна), Надзея Мілаванава (віяланчэль), Ала Мурзіна (скрыпка), Вераніка Юргелас (скрыпка).

Канцэрт-жарт праходзіць на рускай мове.

Прэм'ера – 3 і 4 красавіка 2021 года

Узроставае абмежаванне - 12+.

23 верасня, 19:00

«СПАДАРЫ, ТАВАРЫШЫ, СВОЛАЧЫ і ДАМЫ» Віктара Ляпіна
сучасныя вадэвілі

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

 

Казьма Пруткоў раіў: «Калі хочаш быць шчаслівым – будзь ім». Вось такі няхітры алгарытм. А ў чым жа яно, шчасце? Нехта марыць пра багатую спадчыну, нехта – пра кілішачак каньяку ці спакойны вольны час у абдымкі з тэлевізарам, нехта мроіць пра тое, каб імчацца па дарогах за рулём новенькага аўтамабіля. А некаму падавай сапраўднае каханне – Такое, каб валіла з першага позірку, каб крычаў ад запалу, а на дахах каты са страху ў вадасцёкавыя трубы зрываліся! А іншым нічога не трэба, апроч як гуляць па зямлі пад месяцам і пад сонцам…

Давайце разам з вамі, дарагія гледачы, адкажам на пытанне: як жа нам усё ж такі быць шчаслівымі? Не хвалюйцеся: ніякіх мараляў і мудрагелістых тэз! Пакінем гэта філосафам і маралістам. Мы ж з вамі разбяромся з гэтай найскладанай праблемай проста і нязмушана, гулліва і іранічна, з гумарам і агеньчыкам!

 

Мы раскажам і пакажам вам пяць побытавых гісторый пра розных людзей, якія, як і ўсе мы, імкнуцца да шчасця. І натуральна, што кожны гэта самае шчасце разумее па-свойму. А што ў іх з гэтага атрымаецца, вы ўбачыце самі. Гэтыя сатырычныя гісторыі сабраў у адзін спектакль заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Галец, а выявяць іх на сцэне артысты Магілёўскага тэатра драмы: сам Васіль Галец, Ірына Дунчанка, Аляксандр Мацюшка, Марыя Рудакова, Данііл Самкнулаў, Галіна Угначова, Аляксей Цыбін, Зміцер Дудкевіч, Вольга Насулька, Кацярына Кандолева, Мікалай Раманоўскі. Вішанькай на гэтым гумарыстычным тэатральным дэсерце стане музыка, якую напісаў выдатны паэт і кампазітар Аляксандр Баль.

Рэжысёр Васіль Галец. Балетмайстар Зміцер Мураўёў. Мастак-пастаноўшчык Генадзь Кутовіч. Музычнае афармленне Аляксандра Баля.

Прэм'ера – 1 лютага 2019 года.

Узроставае абмежаванне - 16+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Для юных гледачоў у гэтыя ж дні будзе паказаны музычны спектакль «Брыдкае качаня» па матывах аднайменнай казкі Х.К.Андэрсена і п’есы «Дзікі» Уладзіміра Сінакевіча.
 
 

У знакамітай казцы Х.К.Андэрсэна закладзена шмат мудрых думак. Пра тое, што сапраўдная прыгажосць – не тая, якую бачна воку, а тая, якую адчувае сэрца; мець добрую душу нашмат важней, чым прывабна выглядаць. Гэта гісторыя дапамагае нам зразумець, што свет вельмі прыгожы, асабліва калі побач ёсць сябры. А яшчэ яна вучыць нас верыць у сваю мару і ісці да яе, не зважаючы ні на што.

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Галец. Мастак-пастаноўшчык Генадзь Кутовіч. Мастак па касцюмах Ларыса Будкевіч. Балетмайстар Зміцер Мураўёў. Кампазітар і аўтар вершаў Аляксандр Баль. Асістэнт рэжысёра Наталля Усціновіч.

У спектаклі заняты: Часлаў Вількін, Данііл Самкнулаў, Аляксандр Куляшоў, Галіна Лабанок, Ірына Дунчанка, Марыя Рудакова, Алена Крыванос, Анастасія Іваненка, Вольга Ліфпуц, Вольга Насулька, Юлія Ладзік, Анжаліка Барчан, Вадзім Арціменя, Зміцер Дудкевіч, Аляксандр Мацюшка, Максім Чарнюк.

Узроставае абмежаванне - 3+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Чакаем вас 22 і 23 верасня ў Коласаўскім тэатры
на гастролях Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка