НЕСЦЕРКА
12+
Віталь Вольскі.
Камедыя на 3-ы дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм'ера - 18 мая 1941 года.
Капітальнае аднаўленне – кастрычнік 2006 года.
Гэты спектакль пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі, беларускага Хаджы Насрэдзіна, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Такі ўжо чалавек Несцерка! Сюжэт камедыі пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
...Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась кахае Насту, дачку ганчара Мацея. Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста - Шкаляра. І тут на дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка. Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце Шкаляра, ашукаць Суддзю, «адправіць» жаніха-прайдзісвета ў «замежныя краіны» і ўрэшце схіліць непахісную Мальвіну да шлюбу Насты з Юрасём.
У свой час праз гэты спектакль прайшлі ўсе артысты Коласаўскага тэатра. У 2021 годзе коласаўскаму «Несцерку» споўнілася 80 год.
Пастаноўка Навума ЛОЙТАРА.
Сцэнаграфія і касцюмы Ліпы КРОЛЯ.
Музыка Ісаака ЛЮБАНА.
Рэжысёр аднаўлення - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь БАРКОЎСКІ.
Мастак аднаўлення Пятро АНАШЧАНКА.
Мастакі па касцюмах - Ніна БАБРОВІЧ і Пятро АНАШЧАНКА.
Музычная рэдакцыя Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Мікалай ПАДАЛЯК.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
НЕСЦЕРКА |
- Пятро ЛАМАН |
МАЛЬВІНА |
|
НАСТА |
|
ЮРАСЬ |
|
ШКАЛЯР САМАХВАЛЬСКІ |
- Яўген БЕРАСНЕЎ |
ПАН БАРАНОЎСКІ |
|
ПЕРШЫ ШЛЯХЦЮК |
- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь |
ДРУГІ ШЛЯХЦЮК | |
СУДДЗЯ
|
- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь |
ЖОНКА СУДДЗІ
|
- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь |
МАЦЕЙ | |
СВАХА |
- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь |
ГАЙДУКІ |
- Міхаіл АСАНАЎ |
ПЕРШЫ ПАН | |
ДРУГІ ПАН |
- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь |
СКАМАРОХ |
|
СЛУГА ПАНА БАРАНОЎСКАГА | |
МЯДЗВЕДЗЬ |
У масавых сцэнах занятыя артысты тэатра.
Працягласць спектакля - 3 гадзіны з двума антрактамі.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Фестывалі:
- Міжнародны тэатральны фестываль памяці Ф.Волкава (Яраслаўль, Расія, 2006)
Публікацыі:
1. «Несцерка» назаўжды!» В.Чайкоўскай. - «Звязда». - 18.05.2011.
2. «Ён спарадзіў «Несцерку» Ю.Іваноўскага. – «Віцьбічы». - 12.01.2016. (Чытаць)
3. «Як гідрасамалёт ратаваў «Несцерку» Ю.Іваноўскага. - «Культура». - 21.05.2016.
4. У «Несцеркі» - юбілей! Знакамітаму спектаклю, візітоўцы Коласаўскага тэатра, споўнілася 80 год» Ю.Іваноўскага. - «Витебские вести», 21.05.2021.
5. «Несцерка» адзначае юбілей. 18 мая знакамітаму спектаклю-візітоўцы Коласаўскага тэатра споўнілася 80 гадоў.- «Культура», 22.05.2021.

Добавить комментарий