УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР
0+
Дзьюла Урбан.
Рамантычная казка для дзяцей і дарослых.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 31 кастрычніка 2020 года.
Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!
Адпраўляйцеся хутчэй і вы ў неверагодную прыгоду разам з адважнымі мышанятамі. Спазнайце чароўную сілу дабра ў гэтай дзіўнай, амаль шэкспіраўскай гісторыі.
Спектакль «Усе мышы любяць сыр» пастаўлены па п'есе выдатнага венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана, аўтара несмяротнай казкі «Блакітны шчанюк», што даўно стала класікай дзіцячай драматургіі і мультыплікацыі.
Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
Шэрыя мышы |
|
ЛІДЗІ | |
МАРТАН |
|
ШОМА |
|
Белыя мышы |
|
АЛЬБІН |
|
ВІЯЛЕТА |
|
ФРУЖЫ |
|
ІЗОЛЬДА, Вялікая Чараўніца-Кошка |
Працягласць спектакля - 1 гадзіна.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі:
1. «Усе мышы любяць сыр» Ю.Іваноўскага. - «Витебские вести», 19.11.2020.
Добавить комментарий