БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 25 мая 1962 года ў вёсцы Арцішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1977 па 1981 год навучалася ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.
З 1982 годы працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 1984 па 1988 год навучалася ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (курс народнай артысткі СССР Э.Быстрыцкай) (Масква, Расія).
|
|
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Тэкстор Тэксэль («Я вольны!» паводле рамана А.Натомб «Касметыка ворага») – Атаманша («Снежная каралева» Я.Шварца) – Першая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна) – спадарыня Драга («Доктар філософіі» Б.Нушыча) – Сэлья, служанка Нісы («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі) – Шанэль («Восем закаханых жанчын» Р.Тама) - Другая апавядальніца («Яшчэ раз пра каханне» па апавяданнях В.Шукшына («Сцёпкава каханне») - Цешча («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы») - Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана) - Мачаха («Папялушка» Т.Габэ паводле Ш.Пэро) - Ліля Канстанцінаўна («Пёс Белага вострава» А.Дударава) - Дырэктар каледжа («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
Занятая ў спектаклі «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», у музычна-паэтычных вечарах «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…», «Не искушай меня без нужды…», «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...», у музычным вечары «Душэўная размова».
Ініцыятар і пастаноўшчык (у супольніцтве з артысткай Наталляй Аладкай) шэрагу музычна-паэтычных вечароў і спектакляў:
– «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…», прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – «Не искушай меня без нужды…» – «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...» – «Калісь глядзеў на сонца я...» - аповяд пра Максіма Багдановіча – «Я счастлива теперь…» - вечар памяці «Акцёр пакідае часцінку душы...», прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра (2015) - «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» (музычны вечар)
|
УЗНАГАРОДЫ
1991 - дыплом Саюза тэатральных дзеячаў БССР за выкананне ролі Суэніты ў спектаклі «14 чырвоных хацінак».
1995 - дыплом лаўрэата Рэспубліканскага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Спяваюць акцёры тэатра і кіно», прысвечанага 50-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
1997 - дыплом лаўрэата II Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Музыка і тэатр».
1999 - дыплом тэатральнага фестывалю «Маладзечанская сакавіца» за ролю Варвары ў спектаклі «Варвара і яе блудны муж».
2000 - Гран-пры Рэспубліканскага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Спяваюць акцёры драматычнага тэатра і кіно».
2006 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2010 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
2012 - прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка».
2017 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
|
|
МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Наташа («Вярніце бабулю» В.Мхітарана) – Васіліса («Дарога з чорнага царства» А.Вербеца) – Алка («Чужы» Л.Ніканенкі) – Алёнушка («Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч) – Каця («Маскоўскія канікулы» А.Кузняцова) – Любушка («Ах, які пасаж!» У.Салагуба, П.Фёдарава) – Маслячок («Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна) – Аліна («Парог» А.Дударава) – Бучкіна («Жаночы стол у паляўнічай зале» В.Мярэжкі) – Наста («Несцерка» В.Вольскага) – Луіза («Каварства і любоў» Ф.Шылера) – Суэніта («14 чырвоных хацінак» А.Платонава) – Пэпіта («Блэз» К.Манье) – Верачка («Верачка» А.Макаёнка) – Адэля («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча) – Кошка («Кошчын дом» С.Маршака) – Рэгана («Кароль Лір» У.Шэкспіра) – Эліна, Феліса («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны) – Гелі («Ветразі» паводле аповесці А.Грына «Пунсовыя ветразі») – Сільвія («Бабскія плёткі» К.Гальдоні) – спадарыня Мальер, Люсіль Журдэн («Здурнелы Журдэн» М.Булгакава) – Варвара («Варвара і яе блудны муж» Г.Марчука) – Катарына («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра) – жонка Грынкевіча («Вераб’іная ноч» паводле пралога да рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць») – Генэндэль («Тайбеле і яе дэман» І.Б.Зінгера, І.Фрыдмана) – Маша («...Таму што люблю...» А.Паповай) – Джэйн («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса) – Разаліна («Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына) – Качка («Дацкая гісторыя» паводле казкі Х.-К.Андэрсена «Агіднае качанё») – Каралёва («І нас пацалуе світанак» В.Острава) – Джэнкінс («Тузы» У.Відмера) – Жытніца, Пралеска («Прыгоды вандроўнага рыцара» Л.Рублеўскай) – Геба («Тарас на Парнасе» С.Кавалёва) – Русалка, жонка Янкі Купалы («Сон на кургане» паводле творчасці Янкі Купалы) – Люся («Адэлаіда» Ж.Унгарда) – Анэля («Стрэл у тумане» паводле аповесці В.Быкава «У тумане») – місіс Уіллі («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» паводле п'есы Р.Куні «№13») – Бона («Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча) – Марціна («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера) – Цэйтл («Памінальная малітва» Р.Горына) – Вера Андрэеўна («Псіхааналітык для псіхааналітыка» Дз.Балыка) – Ганна («Васа» М.Горкага) – Таццяна («Аднакласнікі» Ю.Куліка) – Свацця («Ветрагоны» У.Галубка) – Класная дама («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч) – Аграфена Кандрацьеўна («Банкрут» А.Астроўскага) – Ганна («Ліфт» Ю.Чарняўскай) – Жанчына («Дажыць да прэм'еры» М.Рудкоўскага) – Графіня («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка») – місіс Чэйзан («Гаральд і Мод» К.Хігінса) – місіс Пэдзі («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка) – Людміла Сяргееўна («Афінскія вечары» П.Гладзіліна) – Даміцэля («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы) – Галіна Іванаўна («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
Была занятая ў музычна-паэтычным вечары «Я счастлива теперь...», у музычным вечары «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» (прыма Эльвіра Пятроўна).
|
ПУБЛІКАЦЫІ
1. «Должна же в актрисе быть какая-то загадка» А.Бабарыка. - «Витебский курьер». - Октябрь 1997 года. 2. «Укрощение укротителя? Или превратности любви?» Т.Катовіч. - «Вечерний Брест». - Май 1998 года. 3. «Дзве «Варвары» ў коласаўцаў» А.Бабарыка. - «Віцебскі рабочы», 23.03.1999. 4. «За журавлём...» Н.Коноховай. - «Витьбичи». - 04.06.2002. 5. «Смутная пані ў вясёлым убранні» А.Алімавай. - «Витебский проспект», 26.05.2005. 6. «Аб’яднаныя сцэнай і каханнем» Ю.Іваноўскага. - «Віцебскі рабочы», 14.11.2006. 7. «Романтика романса» Л.Клемят. - «Витебский проспект». - Март 2011 года. 8. «Спасибо, что погрустили со мной...» Л.Ивченко. - «Віцебскі рабочы». - Март 2011 года. 9. «Признание» Т.Соловьёвой. - «Витебский проспект». - 03.03.2011. 10. «Светлана Жуковская. Галерея» Т.Котович. - «Витебский курьер». - Март 2012 года. 11. «Слушать сердце» В.Дашкевич. - «Витебский проспект». - Май 2012 года. 12. «На крыльях музыки и творчества» Л.Ивченко. - «Віцебскі рабочы», 24.05.2012. 13. «Людзі прыдумалі зорку...» С.Дашкевіч. - «Літаратура і мастацтва», 25.05.2012. 14. «Светлана Жуковская: «Мой Голливуд – в Витебске» Т.Пастернак. - «Народнае слова», 26.05.2012. 15. «Мой Галівуд – тут!» М.Пятровай. - «Віцьбічы». – 26.05.2012. 16. «Благословение творчеством» Г.Корженевского. - «Витебский курьер», 21.06.2012. 17. «Дарога да самой сябе» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы», 03.06.2017. (Чытаць)
|
Добавить комментарий