ДЗЕЦІ І ІХ БАЦЬКІ ІДУЦЬ ГЛЯДЗЕЦЬ «СІЎКУ-БУРКУ»

На вуліцы – лета, спякота, і многім дзецям няма чым заняцца! Шаноўныя віцебскія бацькі і госці горада! 2 ліпеня, у 12.00, падарыце сваім маленькім гарэзнікам неверагодную радасць – казачную тэатральную вандроўку разам з героямі спектакля «Сіўка-Бурка» Я.Тарасава. Гэта першы паказ на гледача пасля аднаўлення спектакля. Фотаздымкі - у Галерэі.

Акцёры Коласаўскага тэатра раскажуць вам гісторыю пра трох братоў. Усё традыцыйна: два старэйшыя – гарныя і разумныя, а трэці – дурны. Але менавіта ён стане галоўным героем, зловіць злодея, які дратуе пшаніцу і зможа заваяваць сэрца Царэўны.

Пастаноўка напоўненая музыкай розных краін свету, ад якой немагчыма сядзець на месцы. А маладыя коласаўцы надаюць спектаклю неўтаймоўную энергію і шчырую весялосць.

Дарэчы, у вялікай зале тэатра – прахалода. Не тое, што на вуліцы.

Пастаноўка Яўгена Тарасава. Рэжысёр аднаўлення і аўтар музычнага афармлення - артыстка, вядучы майстар сцэні Ірына Цішкевіч. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка. Харэограф Дзіяна Юрчанка.

Запрашаем!!!

2 ліпеня, а 12-й гадзіне,
на спектакль «Сіўка-Бурка»
музычную казку для дзяцей і дарослых
на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа.

Сачыце за афішай!
Любіце тэатр так, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X