«ВОСЬ ТАКОЕ ЖЫЦЦЁ». ТЭАТР З ПОЛЬСКАЙ ПОЗНАНІ ПАКАЖА Ў ВІЦЕБСКУ ПЛАСТЫЧНЫ СПЕКТАКЛЬ

20 сакавіка, а 19-й гадзіне, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца паказ пластычнага спектакля «Вось такое жыццё» ў пастаноўцы тэатра «Бюро падарожжаў» (Познань, Польшча).

Кожны чалавек мае розны вобраз нашых суседзяў. Уражанні складаюцца з успамінаў, кніг, досведу, прысутнасці. Для польскіх творцаў найважнейшай крыніцай натхнення сталі падарожжы на ўсход, сустрэчы з людзьмі, сяброўства і назіранні. І яны ўпэўніліся: любы, хто быў у Расіі, ведае, што немагчыма застацца абыякавым да яе.

«Імпульсам для стварэння спектакля сталі «Гісторыі Радзімы» Дзмітрыя Глухоўскага і размова з самім пісьменнікам у адным з маскоўскіх рэстаранаў. Яго гісторыі не ўвайшлі ў фінальную версію спектакля, але яго дух суправаджаў нас падчас працы»,  - распавядае рэжысёр спектакля Павал Шкотак.

Спектакль быў паказаны на многіх тэатральных пляцоўках і займеў разнастайныя водгукі ў прэсе.

«Акторскае існаванне ў спектаклі «Вось такое жыццё» адсылае да мастацтва мімаў. Закрытасць прысутнасці акцёраў прымушае гледачоў адчуваць сябе непасрэднымі ўдзельнікамі спектакля, а не толькі ў якасці гледача-назіральніка. Тое, што мы ўбачылі на сцэне, нагадвае пра суседзяў, якія назіраюць праз замочную шчыліну» (Świat Kultury Poznań, 2015).

«Вось такое жыццё» прадстаўляе расійскі тэатральны пейзаж з выдатным гукавым суправаджэннем у фонавым рэжыме, які стварае атмасферу і драматургію, што балансуе паміж экстрымам і выразнасцю. Мова тэатра — падвешаная паміж пантамімай і сімвалічным, трохі нерэалістычным дзеяннем — спадабалася больш за ўсё» (Głos Wielkopolski, 2015).

«На сцэне няма грувасткай дэкарацыі. Ёсць пэўны сціплы, але значны рэквізіт. Усё заснавана на вельмі прафесійным і красамоўным выкананні, што адсылае да стылістыкі вельмі рускай «сумнай клаўнады» (Teatralny.pl, 2015).

У спектаклі занятыя артысты тэатра Марта Стшалка, Барташ Бароўскі, Лукаш Кавальскі, Томаш Вжалік.

Чакаем вас на спектаклі польскіх гасцей!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X