ПЕРАДНАВАГОДНІ РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА СПЕКТАКЛЬ «ПЭППІ»

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа робіць навагодні падарунак віцебскім дзяцям і іх бацькам! І абвяшчае розыгрыш запрашальных квіткоў на прэм’ерныя паказы спектакля «ПЭППІ»!
Жыхары Віцебска і госці горада! У вас ёсць цудоўная магчымасць адсвяткаваць Новы год разам з тэатрам! Прыняць удзел у дзівосных прыдумках рыжай дзяўчынкі Пэппі, гісторыю пра якую для ўсяго свету стварыла знакамітая шведская пісьменніца Астрыд Ліндгрэн! А пасля спектакля - паўдзельнічаць у навагодняй дыскатэцы каля святочнай ялінкі і разам з казачнымі героямі расказаць Зорнаму Хлопчыку, як у нас адзначаецца Новы год!
5 (пяць!!!) найбольш актыўных удзельнікаў атрымаюць па аднаму запрашальнаму квітку на 2 асобы на прэм’ерныя паказы спектакля «Пэппі». Разыгрываецца па аднаму запрашальнаму квітку на наступныя паказы спектакляў - 23 снежня (17.00), 24 снежня (17.00), 25 снежня (17.00), 29 снежня (17.00), 30 снежня (17.00).
Для ўдзелу трэба зрабіць толькі 3 шчаслівыя крокі:
1. Быць удзельнікам суполкі КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР у сацыяльнай сетцы УКАНТАКЦЕ.
2. Лайкнуць прапанаваны запіс пра дадзены розыгрыш і зрабіць яго рэпост.
3. Чакаць вынікаў, якія будуць аб’яўленыя 21 снежня, а 14-й гадзіне.
Пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай RandomApp.


















Добавить комментарий