СТУДЭНЦКІ ФОРУМ ПАДАРЫЎ НЕЗАБЫЎНУЮ СУСТРЭЧУ СА СВЯТЛАНАЙ АКРУЖНОЙ

12 сакавіка ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбылася творчая сустрэча з вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народнай артысткай Беларусі, лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» Святланай Арцёмаўнай Акружной. Мерапрыемства праходзіла ў рамках II адкрытага моладзевага адукацыйнага форуму «Студэнцкі тыдзень-2020».

Сустрэча з адной з самых вядомых артыстак Коласаўскага тэатра доўжылася больш за дзве гадзіны. Гледачы (а сярод іх былі ўдзельнікі розных творчых аб’яднанняў акадэміі – тэатральных, літаратурных) з вялікай цікавасцю слухалі расповяд выдатнай актрысы пра яе жыццёвы і творчы шлях, а таксама ўбачылі дакументальны фільм «Святлана» (рэжысёр А.Трафіменка). Гераіня сустрэчы чытала свае любімыя вершы – Уладзіміра Караткевіча, Канстанціна Сіманава, Давіда Сімановіча, Дзмітрыя Меражкоўскага, адказвала на пытанні прысутных. Галоўны пасыл яе выступлення заключаўся, бадай, у тым, каб маладыя людзі выхоўвалі ў сабе асобу, засцерагаліся шкодных звычак і больш дбалі пра духоўнае развіццё, адстойвалі свае маральныя прынцыпы і абавязкова марылі.

Вельмі хочацца спадзявацца, што падобныя творчыя сустрэчы будуць праводзіцца і надалей, а студэнты і выкладчыкі акадэміі стануць добрымі сябрамі і сталымі гледачамі Нацыянальнага акадэмічнага  драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X