НА XIV ЛЕТНЯЙ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ СПАРТАКІЯДЗЕ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ
29-30 мая 2021 года ў Мінскім раёне на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» адбылася XIV летняя рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры.
Агульнае кіраўніцтва і арганізацыю ажыццяўлялі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Рэспубліканскі вучэбна-мэтадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва, дзяржаўная ўстанова «Белспортзабеспячэнне». У спаборніцтвах прынялі ўдзел 248 чалавек у складзе 31 каманды.
У спартыўную праграму спартакіяды ўваходзілі: валейбол, міні-футбол, настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос, гіравы спорт, перацягванне каната, дартс.
Упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта выказала падзяку Давіду Русланавічу Нураліеву, асвятляльніку Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, за самааддачу і высокі рэзультат, паказаны на спаборніцтвах - III месца на спаборніцтвах па міні-футболу.


















Добавить комментарий