КРАЎЧЫХА ЖАНОЧАГА АДЗЕННЯ АЛЕНА УЛАДЗІМІРАЎНА ГАРАЕВА СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ – 50-годдзе з дня нараджэння
04.12.2024
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
віншуе з юбілеем
краўчыху жаночага адзення Алену Уладзіміраўну Гараеву!
Алена Уладзіміраўна 18 год год служыць на карысць Коласаўскага тэатра. За гэты перыяд зарэкамендавала сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ад усяе душы віншуе шаноўную Алену Уладзіміраўну з юбілеем і зычыць ёй моцнага здароўя, заўсёды пазітыўнага настрою! Каб у доме заўсёды было светла, утульна! Поспехаў ва ўсіх распачынаннях, шмат радасці, смеху і дабрыні! Хай мары спраўдзяцца, а блізкія людзі і калегі будуць зычлівымі!
Свае віншаванні мы вам дасылаем,
Ад шчырага сэрца здароўя жадаем.
Настрой няхай будзе святочны заўсёды,
Няхай будуць родныя вашы здаровы.
Хай доўгаю будзе жыццёвая дарога,
Моцы і сілы ад Духа Святога.
Радасць быцця мець у кожным імгненні,
Шчасця, здароўя! З Днём нараджэння!


















Добавить комментарий