«ЧЭХАЎСКАЯ ПАЛІТРА» і «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ»

07.02.2025

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа далучаецца да святкавання 165-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага пісьменніка і драматурга Антона Паўлавіча Чэхава, якое культурная грамадскасць адзначала 29 студзеня. З гэтай нагоды 9 лютага тэатр сумесна з кафедрай дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ладзіць культурніцкая акцыю. У фае тэатра перад пачаткам спектакля «Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах Чэхава разгорнецца выстава тэатральнага плаката «Чэхаўская палітра».

Таленавітыя студэнты кафедры дызайну і моды ВДТУ запрашаюць акунуцца ў свет творчасці пісьменніка праз прызму сучаснага дызайну. Кожная праца на выставе – гэта інтэрпрэтацыя чэхаўскіх твораў, напоўненая глыбокімі філасофскімі ідэямі і эмацыйнымі выявамі. Пад кіраўніцтвам таленавітых куратараў, выкладчыкаў Марыны Варахобка, Кацярыны Глусовай, Ірыны Кірылавай і Аляксандры Паповай студэнты выявілі навыкі і крэатыўнасць, стварылі работы, якія натхняюць і клічуць задумацца над сэнсам твораў Антона Паўлавіча. Будучыя дызайнеры прадэманстравалі сваё майстэрства і крэатыўнасць, візуалізавалі літаратурныя сюжэты і чэхаўскіх персанажаў такім чынам, быццам бы яны ажываюць перад вачамі гледачоў.

Камедыю «Смешныя людзі» ў 2018 годзе паставіў заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрый Пахомаў па п’есах-жартах «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова». Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Летась спектакль быў паказаны на XXIV Міжнародным тэатральным фестывалі «Меліхаўская вясна», які штогод праводзіцца на тэрыторыі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея-запаведніка А.П.Чэхава «Меліхава», створанага на аснове сядзібы пісьменніка. Сцэнічны твор вельмі цёпла быў прыняты гледачамі фестываля і тэатральнымі крытыкамі.

 

На коласаўскай сцэне пастаўлены самыя вядомыя п’есе Антона Чэхава: «Тры сястры» (1951, рэжысёр А.Скібнеўскі, мастак Я.Нікалаеў), «Вішнёвы сад» (1981, рэжысёр В.Мазынскі, мастак В.Сямёнаў), «Дзядзя Ваня» (1996, рэжысёр Ю.Лізянгевіч, мастак А.Проніна, кампазітар У.Кандрусевіч), «Лебядзіная песня» (1998, пастаноўка і сцэнаграфія У.Матросава, музычнае афармленне А.Крыштафовіча), «Вішнёвы сад» (2001, пастаноўка Ю.Лізянгевіча, мастак А.Пронін, кампазітар У.Кандрусевіч, балетмайстар Д.Юрчанка), «Чайка» (2006, пастаноўка Ю.Лізянгевіча, мастак Н.Аляксеева, музыка і музычнае афармленне А.Крыштафовіча).

Запрашаем усіх далучыцца да знакавай падзеі!
Пачатак спектакля «Смешныя людзі» 9 лютага, 18:00.

Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30
Выходны – панядзелак.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X