Марыя ДАРАГАБЕД

 

Актрыса

Я веру, што можна выправіць усё,
Веру, што зажыве!
Хадзі, не памнажай смутку!
Не памнажай смутку!
І каб было куды прыйсці -
Вось табе мой
Дом.

Ілля Залатухін,
расійскі музыкант, паэт, кампазітар.


РОЛІ У РЭПЕРТУАРЫ

Занятая ў спектаклі-канцэрце «Быў месяц май...».


БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 3 лютага 1993 года ў Бабруйску.

У 2011 годзе закончыла Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны прафесійна-тэхнічны каледж.

З 2014 па май 2026 года працавала ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск).

Навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 7 мая 2026 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.


УЗНАГАРОДЫ 

2024 - дыплом у намінацыі «Лепшая жаночая роля» за ролю Юліі ў спектаклі «Ідылія» В.І.Дуніна-Марцінкевіча (Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) на IX Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск)


МІНУЛЫЯ РОЛІ

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск)
- маладая Песя («Песя і Янка» А.Шульмана, Я.Карпінскага)
- Попі («Шум за сцэнай» М.Фрэйна)
- Марыя Лук'янаўна («Самагубца» М.Эрдмана)
- Людмілачка («Квадратура кола» В.Катаева)
- Юлія («Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча)
- Ганна («Сіртакі» В.Прусак)
- Ядвіга Русіноўская («Ядвіга» А.Дударава)
- Ксюша, мама Ксюшы («Москаў Дрымін» В.Каралёва)
- Тофі («Гэта ўсе яна» А.Іванова)
- Наста («Несцерка» В.Вольскага)
- Катрын («Восем закаханых жанчын» па п'есе Р.Тома «Восем жанчын»)
- Эжэні («Спадчыннікі Рабурдена» Э.Заля)
- Міра («У спісах не значыўся» паводле аднайменнай аповесці Б.Васільева)
- Лёс («Трыстан&Ізольда» С.Кавалёва)
- Папялушка («Папялушка» паводле аднайменнай казкі Ш.Пэро)
- Конік-Гарбунок («Конік-Гарбунок» павожде аднайменнай паэмы П.Яршова)
- Забава, Бабка-Ёжка («Чароўны карабель» па інсцэніроўцы Т.Дарагабед)
- Прынцэса («Брэменскія музыкі» па інсцэніроўцы Т.Дарагабед паводле казкі братоў Грым)
- Мары Штальбаум («Шчаўкунок» А.Шаўцоў паводле казкі Т.А.Гофмана «Шчаўкунок і Мышыны Кароль»)
- Курка («Коткін дом» паводле аднайменнай паэмы С.Маршака)
- Снуф («Дом для парсючкоў» А.Марахоўкі)
- Арлекін («Бураціна» А.Талстога)
- Кацяня Гаў, Шчанюк Шарык («Кацяня па імені Гаў» паводле Р.Остара)
- прынцэса Язмін («Аладзін» Д.Рыжова паводле ўсходніх казак цыкла «Тысяча і адна ноч»)
- Певень, Бычок («Жмуткі па закуточках» паводле Р.Остара)
- Блыха, Мятлік («Муха-цакатуха» паводле аднайменнай паэмы К.Чукоўскага)
- Дуня («Іван Сёмы» В.Альшанскага)
- Варона («Чорная чараўніца» паводле п'есы Я.Булавы)
- Маша («Машыны свавольствы» па інсцэніроўцы Т.Дарагабед)

Была занятая ў спектаклях «Лондан» М.Дасько, «Кропкі на часовай восі» Д.Багаслаўскага, «Як Настачка ледзь пачварай не стала» У.Ільюхава.


ІНШЫЯ ТВОРЧЫЯ РАБОТЫ

Мастак-пастаноўшчык спектакляў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск)
- «Добры чалавек з Сычуаня» Б.Брэхта (сцэнаграфія і касцюмы)
- «Іван Сёмы» В.Альшанскага (сцэнаграфія і касцюмы)
- «Машыны савольствы» па інсцэніроўцы Т.Дарагабед (сцэнаграфія і касцюмы)
- «Цёткі» А.Кароўкіна (сцэнаграфія і касцюмы)
- вечар памяці Уладзіміра Высоцкага (сцэнаграфія і касцюмы)
- «Чароўны карабель» па інсцэніроўцы Т.Дарагабед (касцюмы)
- «Шум за сцэнай» М.Фрэйна (касцюмы)
- «Дом для парсючкоў» А.Марахоўкі (касцюмы)

Добавить комментарий

Положение

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X