3 ЛІСТАПАДА - ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА БЕЛАРУСІ ЯКУБА КОЛАСА

3-га лістапада Беларусь адзначае дзень нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча).

У 1944 годзе Беларускаму Дзяржаўнаму тэатру Другому (сёння - Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа) было нададзена імя Якуба Коласа. Гэта стала знакавай падзеяй у гісторыі тэатра, у разуменні акцёрамі ролі беларускай літаратуры ў станаўленні айчыннага тэатральнага мастацтва. 

Неаднойчы рэжысёры разам з артыстамі-коласаўцамі звярталіся да творчасці народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.

1937 г. – «Вайна вайне» (пастаноўка Віктара Дарвішава)

1937 г. – «У пушчах Палесся» паводле аповесці «Дрыгва» (пастаноўка Віктара Дарвішава)

1958 г. – «Навальніца будзе» - п’еса Алеся Звонака па матывах трылогіі «На ростанях» (пастаноўка Юрыя Шчарбакова)

1976 г. – «Сымон-музыка» інсцэніроўка паводле аднайменнай паэмы (пастаноўка Валерыя Мазынскага)

1982 г. – «На дарозе жыцця» (пастаноўка Валерыя Мазынскага)

2001 г. – «Зямля» па матывах творчасці Якуба Коласа (пастаноўка Віталя Баркоўскага)

У лістападзе 2012 года ў тэатральнай гасцёўні адбыўся вечар «Ад казак вечароў, ад песень дудароў…» па матывах паэмы «Сымон-музыка». Імпрэса была прысвечаная 130-годдзю класіка беларускай літаратуры (пастаноўка Міхася Краснабаева).

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X