30 лістапада і 1 снежня РАСІЙСКІЯ АРТЫСТЫ ТЭАТРА І КІНО ПАКАЖУЦЬ «НОВОГОДНЕЕ ЧУДО В БОЛЬШОМ ГОРОДЕ»
Здаецца, што снежань яшчэ далёка. Але навагодні святочны настрой ужо лунае ў паветры. І дапамогуць яго адчуць расійскія артысты тэатра і кіно з Масквы. 30 лістапада і 1 снежня (18:00) яны пакажуць на сцэне Коласаўскага тэатра навагоднюю рамантычную камедыю на 2-е дзеі «НОВОГОДНЕЕ ЧУДО В БОЛЬШОМ ГОРОДЕ» па п’есе Ірыны Ермаковай.

Смешны і чуллівы спектакль, які прымусіць вас паверыць у цуд! І не пакіне абыякавым аматараў рамантыкі і гарадскіх казак.
Філолаг, эксперт па рускіх народных паданнях і міфах, жыве сваім спакойным звычайным жыццём, у якім усё раскладзена па палічках: жаніх, дысертацыя, тэлевізар, халадзільнік... Усё як ва ўсіх – нудна і штодзённа. Ні прыгод, ні жаночага шчасця. Але жыццё прымае зусім нечаканы зварот, калі на парозе з’яўляецца нечаканы госць з гаваркім прозвішчам Аляксей Паповіч.
Шэраг вясёлых і чароўных падзей прапануе гераіні перагледзець планы на сваё жыццё і не здзейсніць галоўнай памылкі – «выйсці за нялюбага». Гэта цудоўная казка пра вялікае каханне, лёс і розныя погляды на жыццё.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Рэжысёр Грэта Шушчэвічутэ. Мастак Вера Сакалова.
У ролях:
– Яўгенія Восіпава (галоўныя ролі ў «Даярка з Хацапетаўкі», «Кухня», «Зачыненая школа», «Адбітак кахання», «Цана маўчання», «Свята пабітых сэрцаў»)
– Аляксандр Мартынаў (галоўныя ролі ва «Універ», «Умоўны мент», «Мянтоўскія войны», «Вуліцы пабітых ліхтароў»)
– Раман Шумілаў (галоўныя ролі ў «Чужы твар», «УГРА. Простыя хлопцы», «Забойная сіла»)
– Вера Буянава (галоўныя ролі ў «Мільён біткойнаў для каханай», «Целаахоўніца», «Любоў неспадзявана наляціць»)
– Кірыл Запарожскі (галоўныя ролі ў «Любоў і трошкі пламбіру», «Падольскія курсанты», «Рэзкі густ кахання»)
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by - 30 лістапада (18:00) і 1 снежня (18:00).


















Добавить комментарий