7 студзеня - АДКРЫТАЕ АБЛАСНОЕ СВЯТА ДУХОЎНАЙ МУЗЫКІ

22.12.2025

7 студзеня (15:00) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца традыцыйнае адкрытае абласное свята духоўнай музыкі.

Музычным мастацтвам парадуюць віцябчан і гасцей горада харавыя калектывы і выканаўцы Прыдзвінскага краю. Выступяць вядучыя калектывы Віцебскай і Мінскай абласцей. Сярод удзельнікаў - народны камерны жаночы хор Цэнтра культуры г.Наваполацка, народны вакальны гурт «Березиночка» Домжарыцкага сельскага Дома культуры, народны вакальны гурт «Компанелла» настаўнікаў Заслонащскай дзіцячай школы мастацтваў, хор «Благо» храма святой блажэннай Матроны Маскоўскай г.Віцебска Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, народны камерны хор Аршанскай гарадской дзіцячай школы мастацтваў, народны камерны хор Цэнтра культуры «Віцебск», народны ансамбль старадащняй музыкі «Виолино» Фарынаўскага цэнтра культуры і дасугу, народны вакальны ансамбль «Рэха» Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, народны маладзёжны хор Музея Марка Шагала ў Віцебску, хор хлопчыкаў «Единство» Дзіцячай школы мастацтваў №1 г.Віцебска, акадэмічны хор Віцебскага дзяржаўнага музычнага калледжа імя І.І.Салярцінскага.

У праграме канцэрта прагучаць творы рускіх, беларускіх і замежных аўтараў. Перад пачаткам канцэрта ў фае тэатра выступіць народны ансамбль старадаўняй музыкі «Виолино» з Фарынава. Святочны канцэрт упрыгожыць выступ зборнага хору ўдзельнікаў.

Свята працягнецца 8 студзеня (12:00) у Віцебскай духоўнай семінарыі з удзелам калектываў з Віцебска і Віцебскай вобласці. Уваход бясплатны.

Арганізатары свята - упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзел культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Віцебскае епархіяльнае упраўленне і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

Узроставае абмежаванне - 0+.

Квіткі на канцэрт 7 студзеня (15:00) можна набыць анлайн.

Таксама квіткі - у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X