«ДОМ БЕРНАРДЫ АЛЬБЫ». БЕЛАРУСКА-БАЛГАРСКІ ПРАЕКТ.

Тры энергіі – неўтаймоўная іспанская, дынамічная балгарская і ўдумлівая беларуская – гэта тры дзейныя складнікі новага спектакля. Федэрыка Гарсія Лорка. «Дом Бернарды Альбы». Рэжысёры Ёрдана Славейкава і Дзімітра Дзімітрава з Тэатральнай лабараторыі Сфумата (Сафія). Акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Вынік сутыкнення культур і светапоглядаў, вынік беларускага-балгарскага праекту – выбуховае рэчыва, спалучэнне, прыведзенае да гармоніі і своеасаблівага гучання. Вынік – страшная казка для дарослых.

Спрадвеку чалавек спрабуе ўзнесці сябе за кошт улады над іншымі, хай нават самымі блізкімі і кроўнымі людзьмі. Бернарда – уладарка маёнтку і маці пяці дачок. Яе адзіны клопат – статус прыстойнага дому. Яе адзіны метад – таталітарны прыгнёт. Але за вонкавай «цішай» паслухмянасці хаваецца наспяванне «буры», калі ў жаночае каралеўства трапляе мужчынская энергія. Магчыма, менавіта яна зробіцца тым каталізатарам, які…

Спектакль імкнецца да глыбокага драматызму, мажнасці, тонкага псіхалагізму і алегарычнасці.

Першыя прэм’ерныя паказы страшнай казкі для дарослых «Дом Бернарды Альбы» адбудуцца 4 і 5 снежня, а 19-й гадзіне.

У пастаноўцы занятая большая частка артыстак Коласаўскай трупы. Спектакль створаны да юбілею артысткі Зінаіды Гурбо.

Пераклаў п'есу знакамітага іспанца вядомы беларускі пісьменнік Анатоль Бутэвіч. Касцюмы галоўнага мастака Коласаўскага тэатра Святланы Макаранкі.

Ролі выконваюць:

БЕРНАРДА – Раіса Грыбовіч, Зінаіда Гурбо
МАРЫЯ ХАСЭФА – Валянціна Петрачкова, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
АНГУСТЫЯС – Ніна Обухава
МАГДАЛЕНА – Алена Шарэпчанка

АМЕЛІЯ – Вікторыя Шамардзіна
МАРЦІРЫА – Юлія Крашэўская

АДЭЛА – Юлія Цвікі
ПОНСІЯ – Галіна Букаціна
СЛУЖАНКА – Наталля Аладка
СУПРУГ БЕРНАРДЫ АЛЬБЫ – Вадзім Асвяцінскі
ХОР ЖАНЧЫН – Ларыса Антосева, Анжаліка Баркоўская, Людміла Заграбельная, Вольга Куляшова,  Святлана Сухадолава, Ірына Цішкевіч
МУЖЧЫНЫ – Яўген Бераснеў, Арцём Герак, Цімур Жусупаў, Андрэй Качан

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X