ГАСТРОЛІ СМАЛЕНСКАГА КАМЕРНАГА ТЭАТРА Ў ВЕРАСНІ

Смаленскі камерны тэатр запрашае 17 і 18 верасня на гастролі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Расійскія артысты пакажуць на вялікай сцэне дзве камедыі і спектаклі для дзяцей.
17 верасня (19:00) - камедыя на 2-е дзеі «НЕЛЁТНАЯ ПОГОДА, или БРАЧНЫЙ СЕЗОН У ПИНГВИНОВ» па п'есе Аляксея Шчаглова.
Дзеянне адбываецца ў гасцініцы правінцыйнага горада, дзе праз нялётнае надвор'е здзейсніў змушаную пасадку пасажырскі самалёт, што скіроўваўся ў Маскву.
Адна з пасажыраў – сталічная бізнес-лэдзі па імені Марына - вырашае аплаціць двухмесны нумар і, каб не бавіць хуткую ноч у адзіноце, па тэлефоне выклікае свайго прыяцеля Арцёма, з якім толькі што развіталася. Тым больш самалёт паспеў паляцець недалёка. Арцём з радасцю згаджаецца прыехаць у гасцініцу.
Пакуль ён едзе, у нумары з'яўляецца Зоя – вясковая жанчына без асаблівых комплексаў. Зоя таксама апынулася ў гасцініцы праз нялётнае надвор'е і не збіраецца прымаць да ўвагі планы Марыны… Атрымліваецца класічная камедыя становішчаў.
Як разбяруцца міжсобку гэткія непадобныя адна да адной Зоя і Марына, іх мужчыны, а галоўнае – якое дачыненне маюць да ўсяго гэтага пінгвіны, - вы даведаецеся ў камедыі Смаленскага камернага тэатра.
Пастаноўка і музычнае афармленне - заслужаны артыст Расіі Ігар Голубеў. Сцэнаграфія і касцюмы - заслужаны мастак Расіі Мікалай Агафонаў.
Прэм'ера адбылася 21 чэрвеня 2022 года. Працягласць спектакля - 2 гадзіны. Узроставае абмежаванне - 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
У аператара квіткоў kvitki.by.
18 верасня (19:00) расійскія артысты запрашаюць віцебскіх гледачоў на дэтэктыўную камедыю «СНЕГОПАД ДЛЯ КИРЫ» па п'есе Вячаслава Дзянісава.
Гэта сучасная камедыя пра каханне з закручаным дэтэктыўным сюжэтам і шчаслівым фіналам трохі нагадвае разанаўскую «Иронию судьбы».
Дзеянне адбываецца ў ноч 31 снежня ў Санкт-Пецярбургу ў адной з кватэр элітнага дома. Гаспадыня кватэры – прыгожая маладая жанчына па імені Кіра – паспяховы адвакат. Кар'ера яе склалася шчасліва, але вось пра асабістае жыццё такога не скажаш. Кіра чакае прыяцеля, як яна спадзяецца, без пяці хвілін жаніха, з якім яны дамовіліся разам сустрэць Новы год. Ён павінен быў прыляцець з Масквы. Але авіярэйс быццам бы скасавалі праз снегапад…
І ўсе ж Кіры не наканавана было сустрэць Новы год у адзіноце. Лёс падрыхтаваў для яе іншыя нечаканасці. Фактычна спектакль пра тое, як адна ноч можа цалкам змяніць жыццё... Так што глядзіцца ён на адным дыханні. Як сказаў аўтар п'есы, пісьменнік Вячаслаў Дзянісаў, у спектаклі «ўсе слушна з’ядналася»: сцэнічнае афармленне, рэжысура, акцёрскі ансамбль.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Расіі Ігар Голубеў. Сцэнаграфія і касцюмы Людмілы Панамаровай. Музычнае афармленне – заслужанага артыста Расіі Ігара Голубева і артыста Максіма Кісялёва.
Прэм'ера – 26 лютага 2021 года. Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
У аператара квіткоў kvitki.by.
Для дзяцей 17 і 18 верасня смаленскія акцёры пакажуць спектакль «КОЛОБОК» - традыцыйную казку Смаленскай вобласці.
Яркае музычнае прадстаўленне – першая пастаноўка на прафесійнай сцэне п'есы, у аснове якой – традыцыйная фальклорная казка-гульня «Колобок», «что малышаткам на потеху сказывали». Казка запісана ў 2000 годзе ў мястэчку Шумячы Смаленскай вобласці ад казачніцы Валянціны Васільеўны Фількавай (1924 года нараджэння). Аўтар п'есы – выпускніца Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі, этнамузыколаг Наталля Рагачова.
Звяртаючыся да гледачоў, вядучыя і кожны з артыстаў прадстаўляюць сваіх персанажаў: Калабка, Жаваронкаў, Зайца, Ваўка, Мядзведзя і Лісу – і казка пачынаецца. Галоўная тэма, якая падкрэсліваецца ў спектаклі, – «хто на што на свет нарадзіўся, той на тое і прыдаўся»...
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Абасаў. Мастак-пастаноўшчык Людміла Панамарова. Музычнае афармленне Наталлі Рагачовай.
Прэм'ера – 11 снежня 2018 года. Працягласць спектакля – 1 гадзіна. Узроставае абмежаванне – 0+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Чакаем усіх і кожнага на спектаклях Смаленскага камернага тэатра!
Добавить комментарий