ГОМЕЛЬСКІ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР - У ВІЦЕБСКУ

На пачатку новага сезону на сцэне тэатра імя Якуба Коласа – чарговыя гастролі. 10 і 11 верасня са сваімі пастаноўкамі ў Віцебск завітае Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, каб падзяліцца творчасцю з дарослымі і дзецьмі.

«Геркулес… Пяты подзвіг» – спектакль па п’есе знакамітага швейцарскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Фрыдрыха Дзюрэнмата. У трагікамедыі легендарны герой паўстае перад гледачамі простым смяротным са сваімі надзённымі праблемамі, якія ён спрабуе вырашыць. Геракл імкнецца пераадолець бюракратычную сцяну і замоцную звычку людзей «жыць, як жывецца». Але ці здолее? На гэтае пытанне спрабуюць адказаць гомельскія артысты.

Вудзі Ален добра вядомы аматарам кінамастацтва як цудоўны рэжысёр. Але ён быў яшчэ і драматургам. Менавіта паводле яго п’есу камедыя, якую пакажа ў Віцебску трупа Гомельскага маладзёжнага тэатра, - «Сыграй яшчэ раз, Сэм». Хто дапаможа, калі ад добрага чалавека сышла жонка, фантазіі і ўяўленні пераўтвараюцца ў рэальнасць і пачынаюць вучыць жыццю, і ўжо здаецца, што едзеш з глузду? Вядома, выратуюць і прыйдуць на дапамогу самыя блізкі сябры. І пераможа дабрыня.

А для самых юных віцебскіх гледачоў гомельскія артысты падрыхтавалі спектакль па матывах знакамітай казкі французскага пісьменніка Шарля Перо «Кот у ботах». Ужо 300 год расказваюць гэтую добрую і мудрую гісторыю бацькі сваім дзецям. І яна да гэтага часу не губляе актуальнасці.

Прыходзьце на спектаклі! Сачыце за афішай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X