«ХРЫСТОС...» УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА «ПРЫЗЯМЛІЦЦА» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ
Уладзімір Караткевіч - адзін з беларускіх пісьменнікаў, спектаклі паводле твораў якога перыядычна з'яўляюцца на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Многія гледачы памятаюць знакамітыя «Званы Віцебска», «Ладдзю Роспачы»... У мінулым сезоне рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў прапанаваў віцебскай публіцы спектакль «Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць». Пастаноўка карыстаецца папулярнасцю.
У сезоне 2012-2013 года на сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца прэм'ера спектакля паводле вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Інсцэніроўка, пастаноўка і сцэнаграфія Міхася Краснабаева. Кампазітар Сяргей Картэс. Касцюмы Святланы Макаранкі. Відэарад Алега Чарняка. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанкі.
У пастаноўцы задзейнічаны многія акцёры тэатра. Выканаўцы галоўнай ролі Юрася Братчыка - Яўген Лук'янаў і Міхась Краснабаеў.
Здача пастаноўкі запланавана на ліпень 2013 года.
Добавить комментарий