ІНЖЫНЕР ПА РАДЫЁВЯШЧАЛЬНАМУ АБСТАЛЯВАННЮ АЛЕНА ГЕНАДЗЬЕЎНА ПРАКОФ’ЕВА СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙНЫ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

 

20 красавіка 2024 года святкуе юбілейны дзень нараджэння – 55-годдзе –
інжынер па радыёвяшчальнаму абсталяванню Алена Генадзьеўна Пракоф’ева!

Алена Генадзьеўна служыць у тэатры імя Якуба Коласа з 1 лютага 2008 года. Гэта выдатны спецыяліст, які мае выдатную адукацыю і грунтоўны досвед у сваёй справе.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа шчыра віншуе Алену Генадзьеўну з юбілеем, у якім добра спалучаюцца жыццёвая мудрасць і прафесіяналізм. Зычым на доўгія гады моцнага здароўя, поспехаў, выдатнага настрою, любові родных, павагі блізкіх і калег, жыццёвага аптымізму, сямейнага і матэрыяльнага дабрабыту!

Хай радасць прынясуць вершаваныя радкі!

Шчасце – ўсыпаны зоркамі шлях.
Разуменне ў любімых вачах.
Прахалода расы на світанку
І матуліна калыханка.
Шчасце – Бога ў сэрцы адчуць,
Спевы птушак на золку пачуць.
Гэта велічных храмаў спакой,
Мост вяселкі над шумнай ракой.
Верны сябар, што побач заўжды.
Шчасце - поспех, запал малады.
Гэта вера ў сябе без сумненняў,
Патаемных глыбінь адкрыццё.
Шчасце – мноства прыгожых імгненняў,
Разам складзеных у жыццё!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X