«ИРОНИЯ ЛЮБВИ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

24.02.2025

31 сакавіка (19:00) і 1 красавіка (19:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца паказ лірычнай камедыі «Ирония любви» у выкананні вядомых расійскіх артыстаў.

 

Спектакль «Ирония любви» пра адзіноту ўдвух. У сучасным свеце на сайтах знаёмстваў свабодныя і несвабодныя мужчыны і жанчыны шукаюць тое, чаго ім бракуе ў рэальным жыцці. Сюды ж мары прыводзяць і героя спектакля, жыццё якога ператварылася ў суцэльную руціну «праца – дом – жонка». І, як бачна, эмацыйнае ўзрушэнне было патрэбна не толькі яму, але і яго другой палове...

Аўтар песы і рэжысёр – Шата Джавахішвілі.

У спектаклі занятыя: Вікторыя Тарасава («Глухарь», «Карпов», «Пятницкий», «Моя кошерная леди»), Кірыл Грэбеншчыкоў («Тест на беременность», «Когда на юг улетят журавли», «Сибирский цирюльник»), Сяргей Дорагаў («Папины дочки», «Воронины», Возвращение Мухтара», «Марш Турецкого»), Дзяніс Кумохін і Наталля Вароніна.

Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

 

Квіткі у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца
з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля
з 12.30 да 18.30
Выходны
панядзелак.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X