КАНТРАЛЁР КВІТКОЎ НАДЗЕЯ УЛАДЗІМІРАЎНА ПЧОЛКІНА СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ

 

21 сакавіка 2024 года святкуе юбілей – 60-годдзе з дня нараджэння –
кантралёр квіткоў Надзея Уладзіміраўна Пчолкіна!

Надзея Уладзіміраўна служыць у тэатры імя Якуба Коласа з 4 лістапада 2008 года. Заўсёды з радасцю і вялікай ветлівасцю сустракае дарослых і юных гледачоў у залах тэатра.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа шчыра віншуе Надзею Уладзіміраўну з юбілеем і зычыць моцнага здароўя, маладосці душы і бясконцай мудрасці, выканання жаданняў і пастаўленых мэт! Больш бадзёрасці духу, добрага настрою, пазітыву і жыццярадаснасці! Жадаем быць заўсёды на вышыні і спадзявацца толькі на лепшае! Добрых уражанняў Вам, вясёлых сяброў і блізкіх побач!

Хай радасць прынясуць вершаваныя радкі!

Жадаем шчасця, шчодрага святла,
Здароўя, бо яно – ўсяму аснова,
Натхнення для стваральных, творчых спраў,
Каб кожны дзень быў днём адкрыццяў новых.

Хай спорыцца любая справа,
Не сутыкайцеся з бядой.
І колькі б год не мінавала,
Душою будзьце маладой.

 
 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X