КОЛАСАЎЦЫ СТАВЯЦЬ «МАКБЕТА»
На пасадзе дырэктара-мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валерый Анісенка паставіў на віцебскай сцэне прытчу «Песні ваўка», сучасную гісторыю «Ліфт» і камедыю «Што баліць?». Зараз рэжысёр вядзе працу над сусветна вядомай трагедыяй англійскага драматурга Уільяма Шэкспіра «Макбет» у сцэнічнай рэдакцыі і перакладзе беларускага пісьменніка Аляксея Дударава. У 1995-1996 гадах сумесная беларуска-англійская пастаноўка «Макбет» пад кіраўніцтвам Валерыя Анісенкі атрымала вышэйшую адзнаку на Эдынбургскім фестывалі.
Над «Макбетам» працуюць знакамітыя беларускія творцы. Музыка Уладзіміра Кандрусевіча, сцэнаграфія Аляксандра Касцючэнкі, касцюмы Ніны Гурло, пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанкі. Бесперапынна вядуцца рэпетыцыі. На ролю Макбета прызначаны артысты Юрась Цвірка і Максім Каржыцкі. Ролю Лэдзі Макбет выконваюць Анжаліка Баркоўская, Вольга Куляшова і Ірына Цішкевіч.
Здача спектакля запланавана на май 2013 года.
Добавить комментарий