КРАСАВІЦКАЯ АФІША: ЧАКАЕМ ВАС НА СПЕКТАКЛЯХ!

 

Пакуль мы глядзім за акно і чакаем цеплыні, час нязменна ідзе і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прапануе афішу на красавік. Знаёмцеся, прыходзьце ў тэатр – і стварайце сабе вясенні настрой разам з нашымі спектаклямі.

Пачынаем месяц вясёлай пастаноўкай. 2 красавіка, 19:00,камедыя «ФАНЦІКІ» па п’есе Рэй Куні «Смешныя грошы».

 

Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай грошай. Сямсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў! Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае узяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры, паліцэйскія, таксіст і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў 24afisha.by, kvitki.by, www.ticketpro.by.

4 красавіка, 19:00, і 6 красавіка, 18:00, – гастролі артыстаў тэатра і кіно (Масква, Расія). Для віцебскіх гледачоў пакажуць камедыю Паўла Урсула «И СНОВА ВМЕСТЕ».

Вядомы ў Расіі рэжысёр, майстар камедыі Павел Урсул запрашае атрымаць асалоду ад спектакля пра артыстаў. Суперзорка кіно і тэлесерыялаў Яўген Славін марыць пра гучнае вяртанне на тэатральную сцэну. І яму даецца такі шанец. Праўда, ён не ведае, што прадусар Анатоль Васін склаў кантракт з яго былой жонкай і партнёркай па сцэне Таццянай Магутнай. Пасля скандальнага разыходу гэтыя двое люта ненавідзяць адно аднаго, і для таго, каб не сарваць хуткай прэм’еры, прадусару даводзіцца нагрувашчваць цэлыя горы неверагоднай хлусні.

Калі былыя супругі сустракаюцца, паміж імі выбухае ранейшы любосны запал, і гэта замінае рэпетыцыям, ператвараючы вострасюжэтную п’есу ў неканфліктнае буркаванне закаханых галубкоў. Спектаклю пагражае поўны правал. Рэжысёр і прадусар вымушаны прыдумаць спосаб, як прымусіць Яўгена і Таццяну зноў ненавідзець адно аднаго. І што ж урэшце пераможа – Нянавісць ці Каханне?

Паспяховы і годны склад актораў, выдатная п'еса, яскравы гумар – усе гэта гарантуе поспех спектакля «И снова вместе». У спектаклі заняты вядомыя сучасныя расійскія артысты Кацярына Сямёнава, Аляксандр Давыдаў, Аляксей Матошын і Юрый Анпілогаў.

Узроставае абмежаванне – 16+. Спектаклі ідуць на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by -
4 красавіка, 19:00,
6 красавіка, 18:00.

6 красавіка, у 12:00, запрашаем у тэатр дзяцей разам з бацькамі на суботні спектакль. Вас парадуе на камернай сцэне музычная казка «ВЯДЗЬМАРКА і ДЫНАЗАЎРЫК» па п’есе беларускага драматурга Аляксея Якімовіча.

 

Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.

Музычная казка «Вядзьмарка і Дыназаўрык» пра тое, што мы жывем на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом. На жаль, мы сёння сталі асабліва хітрымі, ашчаднымі, глядзім толькі ў сваю кішэню, носім, змяняем маскі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы самі не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць.

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

7 красавіка, 18:00, запрашаем таксама на камерную сцэну – на трагікамедыю «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» па п’есе сучаснага драматурга Дональда Лі Коўбэрна.

 

Уэлер Марцін – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі – адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

Напрыканцы тыдня, у пятніцу, 12 красавіка, 19:00, так добра адпачыць разам з блізкім чалавекам у тэатры і паглядзець гарачую сямейную гісторыю. Драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе Эдурада дэ Філіпа «Філумена Мартурана» – самая прыемная для гэтага нагода. Запрашаем!

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
kvitki.by, www.ticketpro.by.

Дзеці заўсёды радуюцца тэатральным прадстаўленням. Таму мы запрашаем іх туды разам з бацькамі. Як і ў суботу, 13 красавіка, 12:00. Чакаем вас на спектаклі «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» – гэта казка-гульня па п’есе Васіля Ткачова.

Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк спачатку знайшоў Цяля сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

Заўсёды неверагодна цікава зазірнуць у чужое жыццё хаця б адным вокам. І Коласаўскі тэатр прапануе вам такую магчымасць. 13 красавіка, 18:00, з дапамогай артыстаў вядомы расійскі пісьменнік Павел Санаеў раскажа сваю біяграфію, а таксама сваёй бабулі і свайго дзядулі ў трагікамедыі «ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ».

 

«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў 24afisha.by, kvitki.by, www.ticketpro.by.

У сярэдзіне месяца – вядома, жыццёвая пастаноўка. Запрашаем 14 красавіка, у нядзелю, у 18:00, на спектакль «САНЯ, ВАНЯ, З ІМІ РЫМАС» па п’есе Уладзіміра Гуркіна. Сапраўдная жыццёвая меладрама на камернай сцэне тэатра.

 

Лёсы трох сясцёр з далёкай уральскай вёскі пераплеценыя паміж сабой. Яны разам працуюць, выхоўваюць дзяцей, жартуюць і спяваюць бяседныя песні... Спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны не кране іх... Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана, мужа Аляксандры, і на Пятра, мужа Соф’і, піша данос разбэшчаны старшыня калгаса. Папярэджвае пра гэта мясцовы міліцыянер Рымас Паціс. Кармільцам толькі адна дарога – на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных. У тыле застаецца Міхаіл, муж Ганны, – аднаногі інвалід, які працуе на канюшні.

Вайна мінае... Пад Сталінградам загінуў Пётр, ад гора памерла яго Соф’я... Аляксандра не дачакалася Івана, і збіраецца звязаць свой лёс з Рымасам, які дапамагаў сям’і выжыць у галодныя ваенныя гады. Але Іван усё ж такі вяртаецца...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

Нікуды не падзецца ад класікаў і іх класічнага асэнсавання свету. «НІБЫТА ХВОРЫ» камедыя масак, у якой артысты-коласаўцы паказваюць бачанне творчай атмасферы сусветна вядомага французскага драматурга Жан-Батыста Мальера. Чакаем гледачоў 16 красавіка, 19:00.

 

Галоўны герой, спадар Арган лічыць сябе самым хворым на свеце. Але чым ён хварэе ды ці хворы ўвогуле, ніхто не ведае. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем, патрабуе да сваёй персоны шмат увагі і не супраць патрапіць у вышэйшы свет. Аптэкары і дактары спаўна гэтым карыстаюцца, выпісваюць яму дарагія лекі. Прагная да грошай жонка Беліна хоча завалодаць яго багаццем і аддаць падчарку ў манастыр. Але Арган вырашае па-іншаму: ён збіраецца выдаць дачку за лекара, які будзе яго лячыць задарма. Але Анжаліка закаханая зусім у іншага юнака, і той адказвае ёй узаемнасцю. Служанка Туанэтта бярэцца дапамагчы маладым стаць шчаслівымі. Ці атрымаецца гэта ў яе?..

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў kvitki.by і www.ticketpro.by.

Рамантычная казка «УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР» у пастаноўцы Коласаўскага тэатра будзе цікавая для дзяцей і дарослых. У суботу, 20 красавіка, 12:00, коласаўцы пакажуць на камернай сцэне гэты займальны спектакль па п’есе Дзьюлы Урбана.

 

Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

Драматычная камедыя – вельмі добры жанр для прагляду ў суботу. Тым больш, калі гэта такая класіка, як «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана». Запрашаем тэатралаў і тых, хто хоча імі быць, 20 красавіка, у 18:00.

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў 24afisha.by, kvitki.by, www.ticketpro.by.

21 красавіка, 18:00, на камернай сцэне спектакль у арыгінальным жанры – міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK’N’ROLL» па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».

Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адно аднаго. Ці сапраўды гэта так?

…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату… І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае. Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Што іх чакае? Дарога разам ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

Каб убачыць адразу «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН», трэба прыйсці ў тэатр 27 красавіка, у 18:00. Дэтэктыў сямейных адносін па п’есе французскага драматурга Рабэра Тама «Восем жанчын» зацягне вас у цікавую гісторыю, з якой абавязкова знойдзецца выхад. Прыходзьце на спектакль!

 

Вось яна, мара кожнага (ну, амаль кожнага) мужчыны: калі вакол восем жанчын, і ўсе цябе любяць. Што можа быць лепей? Пачуваеш сябе на сёмым небе ад шчасця. Вядома, у глыбіні душы разумееш, што любоў іх не цалкам бескарыслівая, але ці бывае на свеце абсалютна бескарыслівая любоў?

Жонка, яе сястра, цешча, дзве дачкі, дзве служанкі і родная сястра ахвяры – адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае – навошта?..

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў 24afisha.by, kvitki.by, www.ticketpro.by.

Тэма дактароў і хваробаў – вельмі актуальная сёння, у час пандэмій. Былі актуальнымі медыцынскія праблемы ў часы класіка французскай драматургіі Жан-Батыста Мальера. Запрашаем вас на паказ камедыі масак «НІБЫТА ХВОРЫ», які адбудзецца 28 красавіка, 18:00.

 

Галоўны герой, спадар Арган лічыць сябе самым хворым на свеце. Але чым ён хварэе ды ці хворы ўвогуле, ніхто не ведае. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем, патрабуе да сваёй персоны шмат увагі і не супраць патрапіць у вышэйшы свет. Аптэкары і дактары спаўна гэтым карыстаюцца, выпісваюць яму дарагія лекі. Прагная да грошай жонка Беліна хоча завалодаць яго багаццем і аддаць падчарку ў манастыр. Але Арган вырашае па-іншаму: ён збіраецца выдаць дачку за лекара, які будзе яго лячыць задарма. Але Анжаліка закаханая зусім у іншага юнака, і той адказвае ёй узаемнасцю. Служанка Туанэтта бярэцца дапамагчы маладым стаць шчаслівымі. Ці атрымаецца гэта ў яе?..

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Гэтая камедыя стала для Коласаўскага тэатра ў нейкім сэнсе класічнай. І не губляе сваёй мастацкай вартасці і папулярнасці. 30 красавіка, 19:00камедыя па п’есе сучаснага драматурга Кена Людвіга «ШУКАЕМ ТЭНАРА!».

 

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў 24afisha.by, kvitki.by, www.ticketpro.by.

Чакаем гледачоў на спектаклях Коласаўскага тэатра!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X