«ЛАВ СТОРИ И МАЛЕНЬКИЕ НЕДОРАЗУМЕНИЯ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ
27.12.2024
7 лютага, 19:00, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі артыстаў расійскага тэатра і кіно. Акцёры з Масквы пакажуць камедыю «ЛАВ СТОРИ И МАЛЕНЬКИЕ НЕДОРАЗУМЕНИЯ» па п'есе італьянскага драматурга Дарыа Фо «Не кожны злодзей - рабаўнік».
Злодзей пракрадаецца ў багатую кватэру. Ён гэтак упэўнены, што гаспадары пакінулі яе надоўга, што «працуе» не спяшаючыся, «з камфортам» і нават размаўляе з жонкай «з працоўнага месца». Але апынулася, што гаспадары кватэры – няверныя муж і жонка – задумалі скарыстаць спусцелую кватэру для любосных уцех… Вядома, кожны паасобку. Вось такая гісторыя пра каханне і рабаванне ў італьянскай манеры.
Іскрысты гумар, вядомыя жывыя персанажы п'есы дазваляюць акцёрам акунуцца ў стыхію гульні і пацешыць гледачоў сваім майстэрствам. Вясёлая камедыя прысвячаецца ўсім закаханым. Кожны з гледачоў атрымае велізарнае задавальненне ад ігры акцёраў і сюжэта спектакля.
У ролях - заслужаныя артысты Расіі Арцём Бібілюраў, Наталля Грабёнкіна і Уладзімір Жукаў, акцёры Наталля Бачкарова, Марыя Галубкіна і Раман Шумілаў.
Працягласць - 1 гадзіна 30 хвілін. Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым працы касы:
аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30,
субота-нядзеля - з 12.30 да 18.30.
Выходны - панядзелак.


















Добавить комментарий