«ЛЮБОВЬ И ГОЛУБИ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ
13.05.2025
24 чэрвеня (19:00) на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа камедыя на ўсе часы «Любовь и голуби» па п'есе Уладзіміра Гуркіна ў выкананні расійскіх артыстаў.

Гэта адна з самых захапляльных гісторый кахання, якая паказвае, што праз усмешку мы робімся моцнымі, праз усмешку вучымся дараваць і верыць, што каханне чакае кожнага.
Сюжэт вядомы ўсім, у аснове – сямейны скандал! Бацька сям'і, Васіль Кузякін, жарсна захапіўся не толькі развядзеннем галубоў, але і мясцовай прымай – Раісай Захараўнай! Курортавы раман галоўнага героя пераварочвае жыццё ўсіх герояў.

Спектакль падарыў народу шмат станоўчых эмоцый і смешных фраз, што трывала ўмацаваліся ў народзе: «Сучка ты крашена!», «Ух ты, ёшкин кот!», «Извините, что помешал вам деньги прятать», «Эх, Вася, Вася!». П’еса разляцелася на цытаты.
На гэты спектакль можна і трэба ісці ўсёй сям'ёй, таму што ён прыдуманы і пастаўлены людзьмі, якія нібы ведаюць, што нічога важней за каханне, сям’ю, дабрыню і вернасць на свеце не існуе...
У ролях: Алена Корыкава (Раіса Захараўна), Сяргей Мухін (Вася), Жанна Карыбаз (Надзя), Зоя Бурак (баба Шура), Яўген Ускрасенскі (дзядзька Міця), Ася Бурлакова (Люда), Багдан Баркуноў (Лёня).
Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30,
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30.
Выходны – панядзелак.



















Добавить комментарий