МАСКОЎСКІЯ АРТЫСТЫ ТЭАТРА і КІНО ЗАПРАШАЮЦЬ на «УРОКИ ДЛЯ МОНИКИ»

 

17 ліпеня, 19:00, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца паказ лірычнай камедыі «Урокі для Монікі» – гастрольнага спектакля ад маскоўскіх артыстаў тэатра і кіно.

 

Забаронены плод салодкі. Але толькі ён робіцца даступным – губляе смак, і з часам пачынае гаркавіць. З каханнем тое ж самае: чужы мужчына – недасягальны ідэал, што пазбавіў сну і апетыту – пры блізкім разглядзе становіцца не такім добрым, а то і зусім нявартым увагі.

Гэта Моніка. Ёй 27 гадоў. Яна любіць моцную каву і не пераносіць дурных ток-шоў па тэлевізары. Яна прыгожая, паспяховая, але... няшчасная, бо ў асабістым жыцці ўсё даўно блага: Моніка жарсна закаханая ў начальніка, а ён збіраецца ажаніцца з іншай.

Каб атрымаць жаданае, жанчын гатовыя шмат на што. Вось і Моніка, каб звярнуць на сябе ўвагу любага, пачынае наведваць урокі спакушэння. І з гэтага моманту адбываюцца ў яе жыцці дзіўныя змены.

 

Спектакль «Уроки для Моники» – бліскучая камедыя пра сляпое каханне, пра хлуслівыя ідэалы і ілюзіі. Пра тое, што мэта не заўсёды апраўдвае сродкі, затое шлях да яе дасягнення з’яўляецца вельмі павучальным. Галоўнай гераіні гэтай гісторыі яшчэ толькі мае быць высветліць, што яе мара – пустышка. Але які ўрок з гэтага адкрыцця яна атрымае?

Рэжысёр Алег Анішчанка. Ролі граюць Таісія Увядзенская, Ілля Сакалоўскі, Мікіта Звераў.

Працягласць – 2 гадзіны. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі на спектакль «Уроки для Моники» – у касе тэатра
(тэлефон 62-63-81)
і ў
аператара квіткоў kvitki.by.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X