МАСТАК-МАДЭЛЬЕР ТЭАТРАЛЬНАГА КАСЦЮМА ТЭАТРА ТАЦЦЯНА АЛЯКСЕЕЎНА СМУНЁВА СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ

 

1 красавіка 2024 года святкуе юбілей – 60-годдзе –
мастак-мадэльер тэатральнага касцюма тэатра Таццяна Аляксееўна Смунёва!

Таццяна Аляксееўна служыць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з чэрвеня 1996 года. Ад яе творчых, прафесійных намаганняў залежыць цэласная і дакладная рэалізацыя эскізаў касцюмаў, іх адпаведнасць агульнаму строю сцэнічнага твора, своечасовы і якасны пашыў. Усё гэта ў многім спрыяе высокаму мастацкаму ўзроўню спектакляў.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа шчыра віншуе Таццяну Аляксееўну з юбілеем і зычыць моцнага здароўя, штодзённага шчасця, шмат радасці і сподзеваў, менш маркоты і больш аптымізму! Хай жыццё будзе поўнае яркімі колерамі, песнямі, добрым настроем!

Жадаем шчасця, шчодрага святла,
Здароўя, бо яно – ўсяму аснова,
Натхнення для стваральных, творчых спраў,
Каб кожны дзень быў днём адкрыццяў новых.
Хай спорыцца любая справа,
Не сутыкайцеся з бядой.
І колькі б год не мінавала,
Душою будзьце маладой.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X