МАЙ-2024. ЧАКАЕМ НА СПЕКТАКЛЯХ!

 

Трэці месяц вясны – май – напоўнены сёлета многімі тэатральнымі падзеямі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Знаёмцеся з анонсамі і набывайце квіткі! Чакаем вас на ўсіх нашых спектаклях!

2 мая (чацвер), 19:00 запрашаем на першы спектакль мая – інтэрактыўную камедыю на 2-е дзеі «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» па п’есе вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава.

 

У адной са сваіх апошніх п’ес Аляксей Дудараў, а разам з ім і коласаўскія артысты, паказвае ўнутраны свет тэатральнага мастацтва. Гледачы ўбачаць няпросты тэатральны шлях маладога акцёра Вілена і яго калег, напоўнены гумарам, камічнымі і трагічнымі сітуацыямі, арыгінальнымі сюжэтнымі паваротамі. Кожны творца імкнецца да нязбыўнай мары – Белага вострава, дзе чакае внёл-ахоўнік Пёс.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў kvitki.by, 24afisha.by і ticketpro.by.

Суботнія дні варта праводзіць са сваімі дзецьмі. І тэатр – самае лепшае месца для гэтага. Чакаем юных віцебскіх гледачоў і іх бацькоў 4 мая, у 12:00, на праглядзе казкі-гульні «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» па п’есе Васіля Ткачова.

Гэтая казка-гульня пра тое, што галоўнае ў сямейных адносінах – гэта дабрыня і давер. Спачатку Воўк хацеў з’есці маленькае Цяля, а потым стаў яго бацькам, а значыць – стварыў сям’ю, якая можа стаць прыкладам для хітрай Лісы і дурнога Дзіка. Спектакль паказваецца ў межах рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна».

Узроставае абмежаванне – 0+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

10 мая, у пятніцу, у Коласаўскім тэатры – прэм’ера! У 19:00 – ваенная драма на 2-е дзеі «СОТНІКАЎ» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Люты 1942-га. Беларусь. Вялікая Айчынная вайна. Двое партызан – Барыс Сотнікаў і Мікалай Рыбак – па заданні камандзіра атрада ідуць шукаць правізію ў бліжэйшыя вёскі. Пасля перастрэлкі з паліцаямі яны трапляюць у палон да фашыстаў. Для хворага, параненага Сотнікава і больш прыстасаванага да жахлівай ваеннай рэальнасці Рыбака ўзнікае маральны выбар. Яны павінны скарыцца перад гітлераўскай машынай або годна змірыцца са смерцю і такім чынам атрымаць незалежнасць ад ворагаў. У бесчалавечных абставінах вайны адказаць на пытанне вымушаны не толькі байцы, абавязаныя прысягай перад Радзімай, але і простыя людзі – бацька чырвонаармейца, стараста вёскі Пётра Качан, маці чацвярых дзетак Дзёмчыха, дзяўчынка Бася...

Паказ прысвечаны Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Варта ўзгадаць і сёлетнія юбілеі: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзе Васіля Быкава. Ён адзін з тых беларускіх пісьменнікаў, хто адкрыў чытачам горкую праўду вайны, даследаваў трагедыю праз катэгорыі абавязку і маральнага выбару, глыбока паказаў пакуты чалавека і антыгуманную сутнасць вайны.

Пастаноўку і музычнае афармленне спектакля «Сотнікаў» ажыццяўляе малады рэжысёр Канстанцін Ганчароў. На пачатку гэтага тэатральнага сезона, у кастрычніку 2023 года, ён паспяхова дэбютаваў на коласаўскай сцэне са спектаклем «Выбар» па п’есе Аляксея Дударава. Дарэчы, таксама на ваенную тэматыку. Сцэнаграфію і касцюмы стварае Святлана Макаранка. Над інсцэніроўкай працаваў Алесь Замкоўскі.

Спектакль ідзе без антракту. Узроставае абмежаванне – 12+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by.

11 мая (субота), 18:00, запрашаем на прэм’ерны паказ спектакля «САНЯ, ВАНЯ, З ІМІ РЫМАС» – жыццёвай меладрамы на 2-е дзеі па п’есе Уладзіміра Гуркіна, якая паказваецца на камернай сцэне.

 

Лёсы трох сясцёр з далёкай уральскай вёскі пераплеценыя паміж сабой. Яны разам працуюць, выхоўваюць дзяцей, жартуюць і спяваюць бяседныя песні... Спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны не кране іх... Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана, мужа Аляксандры, і на Пятра, мужа Соф’і, піша данос старшыня калгаса. Папярэджвае пра гэта мясцовы міліцыянер Рымас Паціс. Кармільцам толькі адна дарога – на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных. У тыле застаецца Міхаіл, муж Ганны, – аднаногі інвалід, які працуе на канюшні...

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by.

Вечар у нядзелю варты для таго, каб запрасіць у тэатр блізкага чалавека. І спектакль «АСЕННІ ROCK’N’ROLL» на камернай сцэне добра для гэтага падыходзіць. Чакаем гледачоў 12 мая, у 18:00, на міні-серыяле для мужчыны і жанчыны па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock’n’roll на захадзе сонца».

…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату… І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае. У спектаклі шмат музыкі, класічны рок-н-рол танчаць як маладыя выканаўцы, так і артысты сталага веку.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by.

У сярэдзіне мая – доўгачаканыя гастролі Санкт-Пецярбургскага тэатра танца «Искушение» (Расія). 15 мая (серада), 19:00, – танцавальнае шоу «И ГДЕ, ..., СЧАСТЬЕ?» ШОУ ПОД ДОЖДЁМ 7».

Узроставае абмежаванне – 12+.

16 мая (чацвер), 19:00, – танцавальнае шоу «ШОУ ПОД ДОЖДЁМ 3» ТОЛЬКО ДЛЯ ЖЕНЩИН».

Узроставае абмежаванне – 16+.

 

Танцавальныя нумары ў спалучэнні маналогаў акцёра на актуальныя тэмы сённяшніх рэалій, падмацаваныя гумарам і пазітывам. Самі артысты называюць гэта мужчынскімі разважаннямі, выяўленымі словамі і мастацтвам танца. Фінальная частка шоу выконваецца пад струменямі вады!

Запрашаем нашых гледачоў прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна». 17 мая (пятніца), у 11:00 і 13:00, на вялікай сцэне – казка «ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК» па п’есе Аляксея Талстога.

 

У вядомай дзецям гісторыі драўляны хлопчык Бураціна смела праходзіць праз розныя выпрабаванні на жыццёвай дарозе. Каб у выніку зразумець, што самым блізкім для яго чалавекам з’яўляецца тата Карла, які навучыць адрозніваць дабро ад зла, а верных сяброў ад благіх людзей.

Узроставае абмежаванне – 0+.

Інфармацыю пра квіткі можна атрымаць па тэлефоне 62-63-84.

У другой палове месяца – яшчэ адны гастролі. На віцебскай сцэне – Бранскі абласны тэатр юнага гледача (Расія).

22 мая (серада), у 10:30 і 12:30, у межах рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна» расійскія госці пакажуць музычную казку «ДЯДЯ ФЁДОР, ПЁС И КОТ» паводле творчасці Эдуарда Успенскага.

 

Эдуард Успенскі расказвае пра разумнага хлопчыка, якога за самастойнасць клічуць «Дядя Фёдор». У вёсцы Прастаквашына разам з Катом Матроскіным і сабакам-фатографам Шарыкам ён стварае цёплыя сяброўскія адносіны, такія, кім яго вучылі быць мама і тата. А ў выніку хлопчык зразумее, што сям’я – адна з самых важных каштоўнасцей і, вядома, вернецца да сваіх бацькоў.

Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 0+.

Інфармацыю пра квіткі можна атрымаць па тэлефоне 62-63-84.

22 мая (серада), 19:00, на вялікай сцэне адбудзецца паказ камедыя на 2-е дзеі «ПРИМАДОННЫ» па п’есе Кена Людвіга.

 

Акцёры-пачаткоўцы Леа і Джэк з мэтай атрымання чужой спадчыны пераапранаюцца ў жаночыя касцюмы і даволі паспяхова пракрадаюцца ў дом паміраючай мільянеркі. Нечаканасць і парадаксальнасць сітуацыі ў тым, што абодва раптам адчуваюць закаханасць да дзвюх сімпатычных дзяўчат і вымушаны пры гэтым прыхаваць свае пачуцці, што атрымліваецца ў іх даволі нязграбна. Агульная блытаніна персанажаў, пастаянная змена касцюмаў і паводзін герояў, іскрысты тэкст і шмат музыкі – усё гэта дорыць гледачам дзве гадзіны выдатнага вясёлага настрою.

Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 12+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by.

23 мая (чацвер), 19:00, чакаем гледачоў у вялікай зале на спектаклі «ПТИЦА ФЕНИКС ВОЗВРАЩАЕТСЯ ДОМОЙ». Гэта фантазія ў 3-х пералётах па п’есе знакамітай расійскай пісьменніцы Яраславы Пуліновіч.

 

Мара кліча Тосю ў вялікія гарады і далёкія краіны. Тося хоча стаць зоркай, хоча выступаць на сцэне, хоча спяваць свае песні і чуць крыкі захаплення ад прыхільнікаў. Але пакуль яна жыве ў закінутым старым тэатры, і марам яе, здаецца, не наканавана спраўдзіцца… Сустрэча з міфічнай птушкай Фенікс змяняе жыццё маленькай коткі.

Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 12+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by.

Рамантычныя гісторыі бываць не толькі для дарослых. Не верыце? Запрашаем на спектакль «УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР» па п’есе Дзьюлы Урбана. Паказ на камернай сцэне – 25 мая (субота), 12:00.

 

Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Узроставае абмежаванне – 0+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by.

Нягледзячы на тое, што на вуліцы вясна, думаю, гледачам будзе цікавы спектакль «АСЕННІ ROCK'N'ROLL». Гэты міні-серыял для мужчыны і жанчыны па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца» чакае сваіх гледачоў на камернай сцэне 25 мая (субота), у 18:00.

Гэтая камедыйная гісторыя як непасрэдны пасыл гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці блізкую душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, – было б жаданне!

Узроставае абмежаванне – 12+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by.

Спектакль па класічнай п’есе – гэта заўсёды займальная пастаноўка для аматараў тэатральнага мастацтва. Як жа сучасныя рэжысёры і акцёры паставяць п’есу, напісаную некалькі стагоддзяў таму? Прыходзьце ў тэатр 28 мая (аўторак), 19:00, на прэм’ерны паказ камедыі масак 2-е дзеі «НІБЫТА ХВОРЫ» па п’есе класіка французскай драматургіі і тэатра Жан-Батыста Мальера.

 

Галоўны герой, спадар Арган лічыць сябе самым хворым на свеце. Але чым ён хварэе ды ці хворы ўвогуле, ніхто не ведае. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем, патрабуе да сваёй персоны шмат увагі і не супраць патрапіць у вышэйшы свет. Аптэкары і дактары спаўна гэтым карыстаюцца, выпісваюць яму дарагія лекі. Прагная да грошай жонка Беліна хоча завалодаць яго багаццем і аддаць падчарку ў манастыр. Але Арган вырашае па-іншаму: ён збіраецца выдаць дачку за лекара, які будзе яго лячыць задарма. Але Анжаліка закаханая зусім у іншага юнака, і той адказвае ёй узаемнасцю. Служанка Туанэтта бярэцца дапамагчы маладым стаць шчаслівымі. Ці атрымаецца гэта ў яе?..

Узроставае абмежаванне – 16+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў kvitki.by, 24afisha.by, ticketpro.by.

Узаемаадносіны мужчыны і жанчыны – адна з галоўных тэм літаратуры і тэатра. У драматычнай камедыі «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе знакамітага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана» з кожнай карцінай атмасфера напаляецца ўсё мацней. Чакаем гледачоў 29 мая (серада), у 19:00.

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў kvitki.by, 24afisha.by, ticketpro.by.

Дэтэктыў – не самы папулярны тэатральны жанр. Гледачам Коласаўскага тэатра пашчасціла – і 30 мая (чацвер), 19:00, яны могуць паглядзець спектакль «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» па п’есе Рабэра Тама «Восем жанчын». Каб разам з артыстамі разгадаць таямніцу забойства.

 

Жонка, яе сястра, цешча, дзве дачкі, дзве служанкі і родная сястра ахвяры – адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае – навошта?..

Узроставае абмежаванне – 16+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў kvitki.by, 24afisha.by, ticketpro.by.

Апошні спектакль у майскай афішы адбудзецца на камернай сцэне. 31 мая (пятніца), 19:00, запрашаем на прэм’ерны паказ жыццёвай меладрамы на 2-е дзеі «САНЯ, ВАНЯ, З ІМІ РЫМАС» па п’есе Уладзіміра Гуркіна.

 

П’еса «Саня, Ваня, з імі Рымас», напісаная ў 2005 годзе, разам з вядомымі драматургічнымі творамі «Прыбайкальская кадрыль» і «Любоў і галубы» ўваходзіць у склад трылогіі так званых «вясковых гісторый».

У спектаклі пастаянна чуецца трывожнае водгулле вайны, адзінага адмоўнага персанажа п’есы. Але пад ціскам жыццёвых выпрабаванняў героі не сталі злоснымі, помслівымі – яны захавалі ў сабе чалавечую годнасць, міласэрнасць, дабрыню. Яны застаюцца напоўненымі любоўю адно да аднаго.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by.

Чакаем гледачоў на спектаклях Коласаўскага тэатра!

 
 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X