МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ДА ЮБІЛЕЮ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА АБМЯРКУЕ ГІСТОРЫЮ І СЁННЯШНІ ДЗЕНЬ СЦЭНІЧНАГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ

Званне «Нацыянальны», якое носіць Коласаўскі тэатр, да многага абавязвае. Гэта і высокі прафесійны ўзровень пастановак, што пацвярджаюць перамогі на прэстыжных міжнародных фестывалях, конкурсах, гэта і збераганне лепшых традыцый выканаўчага майстэрства, зварот да лепшых узораў літаратурнай, драматургічнай спадчыны, гэта і разнастайны творчы пошук, які дапамагае тэатру заставацца жывым і цікавым для гледача. Званне, вызначэнне «нацыянальны» нясе, захоўвае ў сабе вельмі глыбокі сэнс.

З мэтай абмеркавання праблем творчых калектываў, што носяць такі высокі статус, а таксама паглыблення ведаў гледачоў аб гісторыі і сённяшнім дні айчыннага сцэнічнага мастацтва,

18 лістапада, у рамках святкавання 90-годдзя Коласаўскага тэатра, адбудзецца Міжнародная навукова-практычную канферэнцыя «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент». На яе запрашаюцца: тэарэтыкі і практыкі сцэнічнага мастацтва Беларусі, госці з іншых краін, якія ў сваіх даследаваннях закранаюць  тэатральнае жыццё нашай дзяржавы, студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў, журналісты, краязнаўцы.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, Віцебскі абласны краязнаўчы музей і архіў Віцебскай вобласці.

Па спасылках можна пазнаёміцца з:

Палажэннем канферэнцыі «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент».
Інфармацыйным лістом канферэнцыі
– Формай заяўкі на ўдзел у канферэнцыі.

Запрашаем прыняць у ёй удзел усіх прыхільнікаў сцэнічнага мастацтва і асабліва тых, каго цікавіць гісторыя і сённяшні дзень Коласаўскага тэатра!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X