НА «ЛІПЕЦКІХ ТЭАТРАЛЬНЫХ СУСТРЭЧАХ» КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР УЗНАГАРОДЖАНЫ СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ДЫПЛОМАМ

11 кастрычніка коласаўцы прымалі ўдзел ў XXXIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Ліпецкія тэатральныя сустрэчы» і на вялікай сцэне Ліпецкага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя Л.Талстога паказвалі эцюды памяці «Шагал…Шагал…» па п’есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі прыпынкамі». Пастаноўка была ўспрынята вельмі цёпла расійскімі гледачамі. Па выніках фестывалю тэатр і спектакль узнагароджаны Спецыяльным дыпломам аргкамітэта «За дакрананне да патаемнага».


















Добавить комментарий