НА ПАЧАТКУ ЛЕТА – «ПЕТЕРБУРГСКАЯ ОПЕРЕТТА»

13.05.2025
Санкт-Пецярбургскі музычны тэатр «Петербургская оперетта» – часты госць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. На гэты раз гастролі адбудуцца на пачатку лета.
4 чэрвеня (19:00) – мюзікл на 2-е дзеі «Труффальдино из Бергамо» паводле п’есы Карла Гальдоні «Слуга двух гаспадароў».

«Яшчэ ніхто не мог служыць двум гаспадарам адначасова!». Спрытны і вёрткі шэльма Труфальдзіна з лёгкасцю аспрэчвае гэта ў бліскучай музычнай камедыі ленінградскага кампазітара Аляксандра Колкера. Чароўны махляр прымудраецца з выгадай для сваёй кішэні ўладкаваць асабістае шчасце сваіх гаспадароў, ды яшчэ і сваё ўласнае. Гледачы перанясуцца ў Венецыю – горад закаханых, горад карнавалаў. Любоў, інтрыгі, дуэлі, запальныя танцы! Вытанчаны гумар і цудоўны вакал!

Лібрэта Кіма Рыжова. Рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Вараб’ёў. Аднаўленне пастаноўкі – заслужаны артыст Расіі Сяргей Шалагін. Мастак Алег Малчанаў.
У спектаклі пра гісторыю вясёлага шэльмы занятыя: заслужаны артыст Расіі Сяргей Шалагін, Ягор Сігаеў, Валер Сталяроў, Сяргей Ларыёнаў, Леанід Рэпін, Аляксей Конюхаў, Алесандра Раманько, Анастасія Яцына, Алена Таццянак, Уладзіслаў Пятроўскі.
Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль паказваецца на рускай мове.
5 чэрвеня (19:00) – аперэта на 2-е дзеі «Собака на сене» па п’есе іспанскага драматурга Лопэ дэ Вегі.

Старая, як свет, гісторыя кахання шалапутнай графіні і яе сакратара па-ранейшаму хвалюе сэрцы тэатралаў. Кар’ера, інтрыгі, зман, надзея і каханне, каханне, каханне… Яно – праўдзівы кароль спектакля, і толькі яго ўшаноўваюць усе ўдзельнікі спектакля. Раскошныя дэкарацыі, выдатныя касцюмы, іскрыстыя танцы акунуць гледачоў у незабыўную атмасферу свята.

Музыка Генадзя Гладкова. Пастаноўка Святланы Самародавай. Харэаграфія Мікалая Рэўтава. Мастак Алег Малчанаў. Касцюмы Нікі Велегжанінавай.
У спектаклі заняты: заслужаны артыст Расіі Сяргей Шалагін, Сяргей Ларыёнаў, Анастасія Ларыёнава, Стась Мазговай, Любоў Жураўлёва, Ганна Вароніна, Валерый Сталяроў, Марыя Малькова, Крысціна Рагіль, Алена Таццянок, Кірыл Лабачоў.
Прэм’ера адбылася ў 2002 годзе. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль паказваецца на рускай мове пад арыгінальную аркестравую фанаграму.
Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30,
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30.
Выходны – панядзелак.
Запрашаем гледачоў на гастрольныя спектаклі!


















Добавить комментарий