НА СЦЭНЕ – МІХАСЬ КРАСНАБАЕЎ

«Чалавек носіць сваё неба з сабой…» Гэтыя словы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча рэжысёр-пастаноўшчык Коласаўскага тэатра Міхась Краснабаеў паўтарае даволі часта і імкнецца ім адпавядаць. 5 лістапада Міхась Дзмітрыевіч адзначыў  55-годдзе, а 6 лістапада вырашыў адсвяткаваць юбілейны дзень нараджэння на роднай сцэне. У спектаклі «Леаніды не вернуцца на зямлю» ён выйдзе да гледачоў у ролі Пора-Леановіча. І гэта не проста творчы эксперымент.

30 год таму малады выпускнік тэатральна-мастацкага інстытута, вучань славутых Аляксандры Клімавай і Андрэя Карсакоўскага прыйшоў на працу ў Коласаўскі тэатр. З таго часу сыграны дзясяткі роляў, сярод якіх знакавыя, якія памятаюць дасведчаныя віцебскія тэатралы, – Сымон-музыка з аднайменнага спектакля паводле паэмы Якуба Коласа, Рамэа з «Рамэа і Джульеты» Шэкспіра, шкаляр Самахвальскі з «Несцеркі» Вольскага, Артур з «Танга» Мрожака, быкаўскія Сушчэня са «Стрэла ў тумане» і Барэйка з «Пакахай мяне, салдацік!», Гораў з «Вераб’інай ночы» Караткевіча.

Напачатку двухтысячных Міхась Дзмітрыевіч прайшоў рэжысёрскую стажыроўку ў Маскве ў народнага артыста Расіі, прафесара Пятра Фаменкі. І стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра. Стварыў спектаклі, добра вядомыя віцебскаму гледачу: «Стрэл у тумане» паводле В.Быкава, «Ладдзя роспачы», «Леаніды не вернуцца на зямлю» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле Ул.Караткевіча, «За двума зайцамі» М.Старыцкага, «Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай, вечар беларускіх вадэвіляў «Жарты». Сярод апошіх, якія карыстаюцца папулярнасцю і паспелі пагастраляваць у іншых беларускіх тэатрах – камедыі «Да трэціх пеўняў» паводле В.Шукшына і «Шукаем тэнара!» К.Людзвіга.

Творчая біяграфія Міхася Краснабаева ўжо стала неад’емнай часткай, яркай старонкай ў гісторыі Коласаўскага тэатра.

Коласаўцы ад усяго сэрца жадаюць Міхасю Дзмітрыевічу новых творчых здзяйсненняў, рызыкоўных спроб і эксперыментаў, якія рухаюць тэатр наперад, выканання мар і жаданняў, моцнага здароўя, павагі ад калег, любові і бязмежнага клопату блізкіх і сваякоў, выдатнага настрою, бадзёрасці на доўгія гады.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X