НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА АТРЫМАЎ ГАЛОЎНУЮ ЎЗНАГАРОДУ НА X МІЖНАРОДНЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ ФЕСТЫВАЛІ «ЛЮБОВЬ, ЧТО ДВИЖЕТ СОЛНЦЕ И СВЕТИЛА»

26.05.2026

24 мая Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прымаў удзел у X Міжнародным тэатральным фестывалі «Любовь, что движет солнце и светила» (Навашахцінск, Расія) і атрымаў галоўную ўзнагароду – Гран-Пры за спектакль «Кара-ціці-кара» («Удовін параход»). Таксама драма-асэнсаванне па п’есе І.Грэкавай, П.Лунгіна «Удовін параход» высока ацэнена расійскай публікай і ўзнагароджаная Прызам глядацкіх сімпатый.

  

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Канстанцін Ганчароў, мастацкі кіраўнік тэатра. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка, галоўнага мастака тэатра. Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пераклад п’есы і вершаў на беларускую мову Алеся Замкоўскага.

  

У спектаклі прымалі ўдзел: Вікторыя Шамардзіна (Анфіса Громава), Ілля Блыкін (Вадзім Громаў), Ніна Обухава (Вольга Флёрава), Святлана Жукоўская (Капа Гушчына), Вольга Куляшова (Ада Ульская), Галіна Букаціна, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (Панька Зыкава), Міхаіл Асанаў (Фёдар Громаў, муж Анфісы), Валянціна Багданава (Яўлампія Захараўна, загадчыца Дома дзіцяці), Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (Васіль Сяргеевіч, зампаліт), Вадзім Асвяцінскі (Мікалай, сужыцель Панькі).

Віншуем коласаўцаў і зычым далейшых творчых поспехаў!


Наступны паказ спектакля «Кара-ціці-кара» («Удовін параход»)
адбудзецца 20 чэрвеня (18:00)
на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа.

Квіткі можна набыць анлайн.

І ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым работы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.


Фота з сайта Навашахцінскага драматычнага тэатра
імя народнага артыста СССР М.І.Бушнова.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X