НАМ – 90 ГОД! УРАЧЫСТА-ТВОРЧЫ ВЕЧАР «ТЭАТР ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ВІЦЕБСКУ»

21 лістапада 1926 года ў Віцебску адкрыўся, «прызямліўся» Другі Беларускі дзяржаўны тэатр. Прайшло 90 год… За гэты час змянілася некалькі пакаленняў артыстаў, пастаўлена неверагодная колькасць спектакляў, тэатр нават пераехаў з плошчы Леніна на вуліцу Замкавую…

Нязменным засталося адно: заўжды на сцэне – акцёр, артыст, творца. У пошуку дасканалага сцэнічнага вобраза ён праходзіць шлях выпрабаванняў. Зазірае ў мінулае і размаўляе з коласаўцамі, якія ўжо сышлі ад нас. Уважліва пераглядае старонкі свайго тэатральнага жыцця. Спрабуе прадказаць будучае…

На юбілейным учарыста-творчым вечары праз камедыю і драму, праз лірыку і гумар, праз песні і пластычныя нумары мы імкнемся адказаць на пытанне: «Што такое Коласаўскі тэатр?» Для гэтага на сцэну выйдзе ўся трупа разам.

Вядома, будуць віншаванні, падарункі, нечаканыя сюрпрызы… Але больш за іншае мы чакаем, што падзяліць з намі гэтае свята прыйдзе поўная зала гледачоў.

Акрамя таго, у межах урачыста-творчага вечара, а 17-й гадзіне, адбудзецца адкрыццё выставы мастакоў тэатра.

Пачатак святочнага відовішча – а 18-й гадзіне.
Квіткі – у кассе тэатра.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X