НЕВЕРАГОДНА ЧАРОЎНЫЯ ГЕРОІ Ў ГАСТРОЛЬНАЙ КАМЕДЫІ «ТЕЛОХРАНИТЕЛЬНИЦА»
14.05.2025
15 і 16 ліпеня (19:00) у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа – гастролі расійскіх артыстаў. Яны пакажуць спектакль з інтрыгоўным сюжэтам і неверагодна чароўнымі героямі – камедыю «Телохранительница» па п’есе Ірыны Ермаковай.

Прэзідэнт карпарацыі «Разумны гатэль» Арцём Калінін (Усевалад Макараў) – эксцэнтрычны і самаўлюбёны бізнэсмэн. Працаваць з гэтым «нарцысам» цяжка, нават невыносна. Замест людзей ён аддае перавагу штучнаму інтэлекту «Таццяну». Клеменціна (Алёна Каломіна) – яго целаахоўнік – трывае дзівацтвы шэфа восем год. У яе на гэта ёсць свае важкія прычыны. Але аднойчы дзяўчына вырашае звольніцца. Арцём уражаны рашэннем Клеменціны і знаходзіць такому ўчынку толькі адно тлумачэнне: яна ў яго закахалася! І гэта зусім не дзіўна, цяжка супрацьстаяць такой чароўнасці, прыгажосці і розуму. Вось толькі дзяўчына ні пра што такое нават не думала… Арцём не можа змірыцца з яе сыходам і ўвесь час трапляе ў недарэчныя сітуацыі. З паспяховага бізнэсмэна і зайздроснага жаніха ён ператвараецца ў адыёзную асобу і героя скандальных навін…

Дапамагае шэфу выкручвацца з самых складаных абставін яго таварыш Леанід (Міхаіл Дарожкін), які ў пэўны момант так захапляецца, што ўлюбляецца ў нявесту свайго сябра (Каця Бэкер).
Пытанне: каго любіць Арцём і ці здольны ён на далікатныя пачуцці?
Якую ролю адыграе ва ўсёй гэтай яркай гісторыі эксцэнтрычная і шчадралюбная жонка пасла далёкай багатай дзяржавы (Вера Буянава), чые традыцыі кардынальна адрозніваюцца ад нашых звычаяў?
Гэта ўбачаць гледачы, мы не будзем разбураць інтрыгу!
Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым працы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30,
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30.
Выходны – панядзелак.



















Добавить комментарий