«ОДНАЖДЫ ВЕЧЕРОМ» – КАМЕДЫЯ З УДЗЕЛАМ РАСІЙСКІХ АРТЫСТАЎ ВІКТОРЫІ ТАРАСАВАЙ І КІРЫЛА ГРЭБЕНШЧЫКОВА

 

19 лютага (19:00) тэатральна-канцэртнае агенцтва «Кіфа» (Масква, Расія) прадставіць на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра камедыю «ОДНАЖДЫ ВЕЧЕРОМ» паводле п’есы Аляксандра Гельмана «Лаўка».

Спектакль «Однажды вечером» – камедыя, у якой ёсць і чароўная рамантыка, і напружаная інтрыга, і галоўнае – вельмі багатая гама пачуццяў ад пагарды да пяшчоты, ад пакуты да асалоды, з узрушальнай шчырасцю, а дакладней сказаць – з праўдзівасцю, якая перадаецца майстэрствам цудоўных акцёраў.

Прысесці на лаўку аднойчы ўвечары і зірнуць на плынь жыцця, у тым ліку і свайго ўласнага, з пункту гледжання пабочнага назіральніка – што абяцае падобнае прадпрыемства? Выпадковую сустрэчу, гутарку з незнаёмым чалавекам ці невыпадковую праўду, якую так хацелася схаваць ад сябе самога? У гэтай лірычнай камедыі ўсё як у жыцці: выпадковая сустрэча ператвараецца ў падзею лёсу, звычайная гутарка перарастае ў высвятленне жыццёвых сэнсаў, а простая лаўка ў простым гарадскім парку робіцца знакам усяго чалавечага існавання. Менавіта тут адбываецца галоўная для сюжэта сустрэча – мужчына і жанчына ладзяць няспешную гутарку, якая праз хлусню, крывадушнасць, ілюзіі і надзеі ўрэшце прыводзіць іх да ўсведамлення сумных, але важных рэчаў.

Рэжысёр Антон Фігуроўскі. Ролі выконваюць Вікторыя Тарасава (вядомая па серыялах «Глушэц», «Карпаў», «Пятніцкі») і Кірыл Грэбеншчыкоў (выканаўца ролі лекара-неанатолага ў серыяле «Тэст на цяжарнасць», вядомы па фільмах «Калі на поўдзень паляцяць жураўлі», «Сібірскі цырульнік»).

Узроставая катэгорыя – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X