ПЕРАД АДКРЫЦЦЁМ 100-га ТЭАТРАЛЬНАГА СЕЗОНА АДБЫЎСЯ АГУЛЬНЫ СХОД КАЛЕКТЫВУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

16.09.2025
Сёння, 16 верасня, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа прайшоў агульны сход калектыву перад адкрыццём 100-га тэатральнага сезона.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі і начальнік упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі.
У тэатры падвялі вынікі мінулага сезона, вызначылі планы на новы.
Міністр культуры адказаў на пытанні, пажадаў калектыву тэатра моцнага здароўя, новых творчых ідэй і сцэнічных шэдэўраў, сіл для іх паспяховай рэалізацыі.
Адкрыццё юбілейнага, 100-га, тэатральнага сезона ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбудзецца 21 верасня легендарнай народнай камедыяй «Несцерка» па п’есе Віталя Вольскага.




















Добавить комментарий