ПЕРАКАНАЛЬНЫЯ І ЖАРСНЫЯ КОЛАСАЎЦЫ НА ФЕСТЫВАЛІ «МЕЛІХАЎСКАЯ ВЯСНА»
20 мая Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа паспяхова выступіў на XXIV Міжнародным тэатральным фестывалі «Меліхаўская вясна» з камедыяй «Смешныя людзі» па аднаактовых п'есах-жартах А.П.Чэхава.
Як адзначалі многія гледачы, персанажы ў спектаклі былі насычаны яркімі, але не пярэстымі, а глыбокімі тонамі, і таму выклікаюць добры шчыры смех, рабіліся па-сапраўднаму блізкімі публіцы.
Не было перашкодай і тое, што спектакль паказваўся на беларускай мове.
Пасля выступу да коласаўцаў са словамі падзякі звярнуўся старшыня экспертнай рады фестываля, заслужаны артыст Расіі Юрый Іванавіч Голышаў. Насамперш ён адзначыў, што фестываль нават складана назваць міжнародным, калі на сцэну выходзяць беларускія браты.
«Мы бясконцую колькасць разоў бачылі вадэвілі, але сёння можна прызнацца, што ваш тэатр апынуўся ў лідарах, - падкрэсліў Юрый Голышаў. - Дзякуй вам, сябры! Бо магчыма, што вадэвіль - самы складаны жанр. Бо трэба быць лёгкім і пераканальным, жарсным і максімальным па акцёрскіх выдатках. Ніякая трагедыя не параўнацца з ўдалым вадэвілем - так казаў Станіслаўскі».
Сярод артыстаў-коласаўцаў ён вылучыў уладальніка медаля Францыска Скарыны Генадзя Гайдука, які, на яго думку, нагадаў вялікую школу рускага нацыянальнага псіхалагічнага тэатра.
Добавить комментарий