ПРА АСОБУ СВЯТЛАНЫ АКРУЖНОЙ

У мінскім выдавецтве «Энцыклапедыкс» выйшла кніга «Жаночы подзвіг у гісторыі Беларусі. 1917-2017 гады». У выданні змешчаны матэрыялы аднайменнай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася 26 кастрычніка 2017 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы. Раздзел кнігі «Працоўны подзвіг жанчын у гісторыі Беларусі» ўключае выступленне доктара мастацтвазнаўства, прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Таццяны Катовіч – «Святлана Акружная: сэрца сточваючы ў кроў».

Вядомая мастацтвазнаўца аналізуе творчы шлях народнай артысткі Беларусі, вядучага майстра сцэны Коласаўскага тэатра – яшчэ ад студэнцкіх гадоў, калі пачала фарміравацца творчая асоба Святланы Арцёмаўны на курсе ў вядомага рэжысёра і педагога, народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Арлова. Ужо тады было зразумела, што актрыса зможа пераадолець амплуа травесці і маладой гераіні, пасоўваючы іх межы і паглыбляючы псіхалагізм у недзіцячыя сферы. Таццяна Катовіч піша пра сцэнічных партнёраў і тэатральных настаўнікаў Акружной, якія ў многім паўплывалі на яе творчы рост: народны артыст СССР Фёдар Шмакаў, народныя артысты Беларусі Цімох Сяргейчык, Анатоль Трус, Галіна Маркіна, Уладзімір Куляшоў і іншыя.

Аналізуючы знакавыя ролі Святланай Акружной у Коласаўскім тэатры, даследчык прыходзіць да высновы, што менавіта вобраз Жанны д’Арк з’яўляецца катарсісам, квінтэсенцыяй яе творчасці.

У заключэнне Таццяна Катовіч спыняецца на дэпутацкай і грамадскай дзейнасці актрысы, якая была не толькі прызнаннем яе асобы, але і выхадам з бясконцай барацьбы за жыццё і здароўе сына, выхадам з бясконцай барацьбы ў тэатры. І на гэтай ніве Святлана Арцёмаўна заваявала вялікі аўтарытэт у горадзе і рэспубліцы. Да яе звярталіся безнадзейныя, асуджаныя. Яна ўнікала ў іх праблемы і перажывала іх як свае ўласныя. Заўсёды была настойлівай, і грамадская дзейнасць дала ёй свабоду.

Прэзентацыя кнігі адбылася ў сакавіку ў Віцебскай абласной бібліятэцы, на ёй выступілі сама Святлана Акружнай і Таццяна Катовіч.

Поўнасцю з артыкулам Таццяны Катовіч можна пазнаёміцца ТУТ.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X