ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ «ГАМЛЕТ» АДКРЫЕ ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ «СЛАВЯНСКАГА БАЗАРА Ў ВІЦЕБСКУ»

 

10 ліпеня (19:00) Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрые Тэатральныя сустрэчы XXXIII Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Віцебчанам і гасцям горада будзе паказаная трагічная балада пра прынца Дацкага «Гамлет» па п’есе Уільяма Шэкспіра. Сёлета сусветна вядомаму англійскаму драматургу спаўняецца 460 год. Другі паказ «Гамлета» адбудзецца 30 ліпеня, у 19:00.

На коласаўскай сцэне пастаноўку ажыццявіў Аляксандр Бармак, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, які два гады запар праводзіў у межах фестывалю тэатральную лабараторыю для маладых артыстаў. Ён жа з’яўляецца аўтарам сцэнаграфія, падбору касцюмы і музычнага афармлення спектакля. Пераклад на беларускую мову Юркі Гаўрука.

«Гамлет» актуальны заўсёды. Межы дабра і зла, барацьба за ўладу і філасофскія роздумы пра жыццё, чысціня і бруд пачуццяў... Самыя розныя тэмы гарманічна спалучаюцца ў самай вядомай п’есе Уільяма Шэкспір, якая больш за 400 год ставіцца на сцэнах усяго свету.

Неверагодна напружаная па сюжэце гісторыя пра маладога прынца Дацкага, які помсціць за смерць бацькі. Ён жадае справядлівасці – ад дзядзькі, сённяшняга караля Клаўдзія і ад маці Гертруды, якая стала жонкай Клаўдзія, праз два месяцы пасля забойства мужа. Спектакль задае пытанні, на якія гледачы могуць самі знайсці адказы. Ці сапраўды Гамлет кахае Афелію? Магчыма, здань бацькі прынца – толькі правакатар свайго сына? Гамлет сапраўды звар’яцеў ці з’яўляецца ўдалым маніпулятарам сітуацыі, каб паспяхова ажыццявіць план помсты?

Рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Бармак і артысты Коласаўскага тэатра па-свойму раскрываюць таямніцу Гамлета і прапануюць уласнае разуменне геніяльнай трагедыі, сённяшняе даследаванне сутнасці чалавека.

Ролю Гамлета выконвае артыст Коласаўскага тэатра Антон Бараноўскі.

Працягласць спектакля - 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі на паказ «Гамлета» на 30 ліпеня, 19:00, - у касе тэатра.
(тэлефон 62-63-81)
і ў аператара квіткоў kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X