РАБОЧЫ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ БУДЫНКА МІКАЛАЙ ВАСІЛЬЕВІЧ ТРОШЧАНКА СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ

 

16 сакавіка 2024 года святкуе юбілей – 70-годдзе –
рабочы па абслугоўванню будынка Мікалай Васільевіч Трошчанка!

Мікалай Васільевіч  служыць у тэатры імя Якуба Коласа з 1 кастрычніка 2015 года. Ад яго ўмелых рук залежыць падтрыманне ў належным стане будынка тэатра.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа шчыра віншуе Мікалая Васільевіча з юбілеем, у якім добра спалучаюцца жыццёвая мудрасць, досвед пройдзенага шляху, прафесіяналізм.

Зычым на доўгія гады моцнага здароўя, поспехаў, выдатнага настрою, любові родных, павагі блізкіх і калег, жыццёвага аптымізму, сямейнага і матэрыяльнага дабрабыту!

Хай радасць прынясуць вершаваныя радкі!

Гады бягуць няспыннай чарадою,
Змяняюць зіму на вясну,
Адносяць з талаю вадою
Жыцця старонку не адну.

І тым не менш, няма падставы
Для смутку ці расчаравання,
Бо за плячыма – столькі спраў,
Дарог, здабыткаў і кахання.

Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, узнёслым быць,
Жадаем шчырасці і згоды,
Да 100 гадоў у шчасці жыць.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X