РЭКВІЗІТАР КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА ГАЛІНА РЫГОРАЎНА САРОКІНА АДЗНАЧАЕ ЮБІЛЕЙ!

 

6 снежня 2023 года святкуе юбілей – 70-годдзе з дня нараджэння –
рэквізітар тэатра Галіна Рыгораўна Сарокіна.

Галіна Рыгораўна Сарокіна працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з 21 мая 2002 года. За гэты час праявіла сябе адказным, ініцыятыўным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца сапраўдным аўтарытэтам сярод калег.

Тэатр імя Якуба Коласа ад усе душы віншуе шаноўную Галіну Рыгораўну з юбілеем і зычыць ёй моцнага здароўя, шчаслівых дзён, жыццёвага цярпення, усялякіх зямных выгод і ўсяго толькі самага добрага і прыгожага!

Няхай радасць у святочны дзень прынясуць гэтыя вершаваныя радкі!

Дзе тыя словы адшукаць для віншавання,
Каб глыбіню раскрылі пачуцця.
А мо, хай простым будзе пажаданне:
Здароўя, шчасця, доўгіх год жыцця!

Няхай жа зменлівая ўдача
Вам усміхаецца часцей.
Нябёсы хай з вышынь дарадзяць
Нервовым клеткам, як пражыць даўжэй.

А калаўрот гадоў прадзе хай нітку далей,
І круціцца часоў верацяно,
Ды палатно жыцця нашчадкі аздабляюць,
Як радаслоўнай непарыўнае звяно!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X