ШЧЫРА ВІНШУЕМ З ДНЁМ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

12.10.2025

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 
шчыра віншуе з Днём работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто ўносіць неацэнны ўклад у духоўнае развіццё роднай краіны, папулярызацыю нашай найбагацейшай спадчыны, хто неабыякавы да мінулага, сучаснага і будучага.

Работнікі культуры – людзі самаахвярныя. Былі такімі і засталіся зараз. Яны не шкадуюць здароўя, часу, увагі родных, бо яны ствараюць глыбокую і хуткую плынь творчасці, духоўнага развіцця. Кожны раз – на сцэне і ў звычайнай аўдыторыі, пад час спектакляў, канцэртаў, прэзентацый, віншаванняў – аддаюць гледачу сябе, не ведаючы, ці атрымаюць што наўзамен. Але ж вельмі чакаюць. Менавіта дзякуючы  намаганням сапраўдных рупліўцаў, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах служыць людзям. 
Ад усяго сэрца зычым моцнага здароўя, міру і дабра, удалага ўвасаблення ўсіх планаў  і задум, сямейнага дабрабыту! Няхай агмень натхнення і творчага пошуку ніколі не згасае ў вашай высакароднай працы! 

І няхай у святочны дзень нас радуюць радкі беларускага паэта Янкі Сіпакова!

Варта ў крылы паверыць свае,
Трэба ў крылы свае паверыць,
А нам смеласці ўсё не стае,
Каб свой край на свой лёт перамераць.

Крылы нашы – для радасці, мар,
Крылы нашы – для працы і свята.
Крылы – лішнія, крылы – цяжар,
Калі ў іх не верыш зацята.

Каб пад намі зямля паплыла,
Каб вятры захадзілі над намі, –
Трэба верыць у сілу крыла
I абняць Беларусь крыламі!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X