«ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-27» ЗАПРАШАЕ!
22-23 красавіка 2024 года на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца гарадскі конкурс «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр–27».
Яго заснавальнікамі з’яўляюцца аддзелы па адукацыі, ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Сёлета сцэнічныя чытанні праводзяцца ў 27-ы раз.
22 красавіка адбудзецца прагляд конкурсных работ. Пачатак у 9:00. Журы і запрошаныя глядачя - навучэнцы школ, калектывы якіх выстаўляюць свае конкурсныя работы - убачаць 10 спектакляў. Яны пастаўлены па творах беларускіх аўтараў, як класікаў, так і сучасных. Сярод іх - Якуб Колас, Карусь Каганец, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Мікалай Матукоўскі, Дзмітрый Багаслаўскі. Ёсць і аўтарскія спектаклі, літаратурную аснову якіх стварылі самі кіраўнікі альбо ўдзельнікі калектываў.
Урачыстае закрыццё заключнага этаппа гарадскога конкурсу «Сцэнічныя чытанні» «Школьны тэатр-27» адбудзецца 23 красавіка, у 16:00. Перад падвядзеннем вынікаў і ўручэннем узнагарод творчыя работы пакажуць госці чытанняў - навучэнцы Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў.
Рэжысёрам сцэнічных чытанняў у гэтым годзе з’яўляецца Вячаслаў Грушоў, вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Ён жа ўзначальвае журы заключнага этапа. Мастаком чытанняў – галоўны мастак Коласаўскага тэатра Святлана Макаранка.
У журы конкурсу таксама ўваходзяць дырэктар тэатра імя Якуба Коласа Юлія Харкевіч, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова, літаратурны рэдактар тэатра імя Якуба Коласа, тэатразнаўца Юрый Іваноўскі, артыст тэатра імя Якуба Коласа Аляксей Анісеня, выкладчык акцёрскага майстэрства Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Кацярына Кацар-Трахіменка, метадыст Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Віцебска Ала Плюскевіч.
Уваход вольны. Запрашаем!
Добавить комментарий