«СЛУЖЕБНЫЙ РОМАН» У ВЫКАНАННІ МАСКОЎСКІХ АРТЫСТАЎ РАСІЙСКАГА ТЭАТРА І КІНО

 

31 кастрычніка (19:00) маскоўскія артысты расійскага тэатра і кіно пакажуць на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа лірычную камедыю «СЛУЖЕБНЫЙ РОМАН» па вядомай п'есе «Сослуживцы» Эльдара Разанава і Эмілія Брагінскага.

П'есе «Сослуживцы», напісаная ў 1971 годзе, з'яўляецца першай часткай дылогіі, другая частка якой – «Родственники». У тым жа годзе п'еса была пастаўлена ў Маскве ў Тэатры імя У.Маякоўскага і ў Ленінградзе ў Тэатры камедыі, а потым і ў дзясятках тэатраў Савецкага Саюза. Усюды «Сослуживцы» ішлі з нязменным поспехам, які заахвоціў Эльдара Разанава зняць на аснове п'есы фільм. Прэм'ера адбылася ў Маскве 26 кастрычніка 1977 года. «Служебный роман» адразу стаў адным з самых папулярных савецкіх фільмаў, а ў 1979 годзе быў уганараваны Дзяржаўнай прэміі РСФСР.

Віцябчане ўбачаць «Служебный роман» у пастаноўцы вядомага рэжысёра і сцэнарыста Юрыя Клепікава. Анатоль Яфрэмавіч Навасельцаў, шараговы службовец аднаго статыстычнага кіравання — чалавек нясмелы і сарамлівы, якому хацелася б атрымаць вакантнае месца загадчыка аддзела, але ён не ведае, як падступіцца да гэтай справы. Стары прыяцель Самахвалаў раіць яму прыўдарыць за Людмілай Пракопаўнай Калугінай — сухаром у спадніцы і дырэктарам установы.

Кожная пастаноўка Юрыя Васільевіча мае ўласную гісторыю, якую можна прачытаць, разглядаючы яго ўважліва. Вось што ён сам казаў пра спектакль: «З вельмі сур'ёзным намерам я вярнуўся да п'есы. Змянілася маё дачыненне да праблемы сувязі паміж мужчынам і жанчынай. Ці могуць яны некалі дамовіцца?  Ці знойдуць яны ідэальную сувязь адносін? Я вельмі шчыра і з павагай стаўлюся да нашага гледача. Апошнім часам шмат маладога гледача, мне цікавая іх рэакцыя, яны дапамагаюць мне прыбіраць некаторыя штампы…»

Роля Калугінай выконвае – Кацярына Сямёнава. На сёння ў яе творчым багажы назапасілася звыш васьмі дзясяткаў розных кінаработ. Яна вядомая па фільмах «Псіхапатка» (2007), «Пікап: Здым без правілаў» (2009), «Шэсць сотак шчасця» (2013), «Мантэкрыста» (2008), «Дзікі» (2009), «Любоў не падзяляецца на два» (2013), «Мама ў законе» (2014), «Больш чым лекар» (2016). У 2017 годзе артыстка з'явілася ў праектах «Прынада для анёла» з Таццянай Арнтгольц і Маркам Багатыровым, «Чыста маскоўскія забойствы» з Людмілай Чурсінай. Таксама Сямёнава атрымала ролі ў фільме «Кароткія хвалі», серыяле «Падарожжа да цэнтра душы». Тэатральны глядач з задавальненнем прыходзіць у тэатры Масквы, каб убачыць любімую актрысу ў Маскоўскім Мастацкім тэатры імя А.П.Чэхава, Маскоўскам дзяржаўным тэатры «Сучаснік».

У ролі Навасельцава – Юрый Анпілогаў. У 2019 годзе ён далучыўся да трупы мастацкага кіраўніка маскоўскага драматычнага тэатра «Мадэрн», вядомага тэатральнага эксперыментатара і правакатара Юрыя Грымава. Пазней акцёр прызнаўся, што менавіта ў асобе Грымава сустрэў «свайго» рэжысёра, якому бясконца давярае. Юрый Анпілогаў паспяховы ў кінематографе. Яго кінадэбют адбыўся ў 2001 годзе ў крымінальным серыяле «Канферэнцыя маньякаў». Потым былі працы ў серыялах: «Дальнабойнікі», «Вочы Вольгі Корж», «Маскоўская сага», «На куце, у Патрыяршых 4»… Яркі драматычны талент і фактурная знешнасць зрабілі акцёра вядомым і любімым тэлегледачамі з першых роляў. На сёння фільмаграфія артыста налічвае каля 60 праектаў. Сярод іх такія паспяховыя карціны, як «Целаахоўнік», «Марш Турэцкага. Новае прызначэнне», «Пятніцкі 2», «Земскі доктар. Вяртанне», «Брэсцкая крэпасць», «Generation П», «Масква. Тры вакзалы», «Пётр Лешчанка. Усе, што было...», «Увесь гэты джэм», «Балабон 2», «Смерш», «Перавал Дзятлава», «Скліфасоўскі 8».

Ролю Самахвалава выконвае Ілля Аляксееў. Вядомы дзякуючы яркім працам у рэйтынгавых серыялах. Артыст з'яўляецца на экране ў розных вобразах, ад бізнесоўца да доктара, але асноўнае амплуа Аляксеева – мужныя героі, якія ўступаюць у змаганне за справядлівасць. У 2004 годзе Ілля дэбютаваў у кіно, ён атрымаў у серыяле «Дарагая Маша Бярэзіна». Пасля гэтага была роля ў стужцы «Неспадзяваная радасць». Большасць рэжысёраў з радасцю запрашалі таленавітага артыста браць удзел у сваіх праектах. У 2007 годзе акцёр атрымаў прапанову пра здымкі ў стужцы «Оля+Коля». Потым былі «Радус», «УГРА. Простыя хлопцы» «Анёл», вострасюжэтны баявік «Служу Айчыне», «Колер полымя». У стужцы «Грыбны цар» Ілля Аляксееў атрымаў галоўную ролю. Самой значнай для яго роляй сталі здымкі ў экранізацыі «А зоры тут ціхія…», там Ілля згуляў лейтэнанта Асяніна. Гэта праца прынесла артысту шмат іншых паспяховых роляў. Папулярнасць Іллю прынесла і роля ў шматсерыйнай стужцы «Маладзёжка», дзе ён згуляў Алега. Нягледзячы на тое, што гэта быў другарадны герой, але ён добра запомніўся гледачам і самаму актору. На сённяшні дзень Ілля Аляксееў зняўся больш, чым у 50 фільмах.

У ролі Вольгі Рыжковай – Ксенія Хаірава-Талызіна. Папулярнай Ксенія Хаірава стала пасля здымак у серыялах «Дэтэктывы-5», «Аэрапорт-2», «Шчасце ты маё». А сапраўдную славу акторка адчула пасля выйсця «Інстытута шляхетных дзяўчын».

У ролі сакратаркі Веры – Марыя Сласцянкова. У 2008-2010 гадах — актрыса Маскоўскага акадэмічнага тэатра ім. Яўгена Вахтангава. Сярод яе тэатральных прац Серафіма Сцяпанаўна Караблёва («Белая акацыя»), Лілія («Мадэмуазэль Нітуш») і іншыя. З 2008 года здымаецца ў кіно. Сыграла ў стужках «Стылягі», «Скліфасоўскі (4 сезон)».

Ролю мясцкамаўскай актывісткі Шурачкі выконвае Таццяна Міціенка. За плячамі ў акторкі больш за паўсотню разнапланавых роляў. Лепшыя фільмы: «Леў Яшын», «Брамнік маёй мары», «Глушэц», «Чабурашка», «Хітроўка», «Знак чатырох» і іншыя.

У сваім спектаклі артысты вырашылі акунуць гледача ў той час, дзе яны былі маладыя, шчаслівыя і куды яны хацелі б вярнуцца, хоць на дзень ці хаця б на гадзіну. Тэатральная машына часу адпраўляецца – далучайцеся, займайце месцы!

Узроставае абмежаванне - 12+.

Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X